«Сібір» палепшыла ўмовы кантракту Андрэя Скабелкі
1- 22.04.2015, 14:14
- 12,098

Генеральны мэнэджар «Сібіры» заявіў, што настаўніку клуба беларусу Андрэю Скабелку палепшылі ўмовы кантракту за выдатны мінулы сезон.
Пра гэта Кірыл Фастоўскі сказаў у інтэрв'ю выданню «Р-Спорт».
«Мы ягоны кантракт ужо абнавілі. Змянілі ўмовы заробку ў якасці заахвочвання ягонай выдатнай працы ў сезоне. Тым самым мы паказалі, што ўмеем шанаваць сваіх людзей і хочам працаваць з ім далей.
У гэтым жыцці ўсё змяняецца, і трэнеры павінны ведаць, што іх можна не толькі звольніць у кожны момант, але і заахвоціць, калі яны паказваюць станоўчы вынік. Цяпер паглядзім, як пачнецца наступны сезон, і, напэўна, прапануем Скабелку па ходу чэмпіянату новы кантракт, але цяпер не вельмі зручна гэта рабіць», - заявіў Кірыл Фастоўскі.
Андрэй Скабелка з'яўляецца галоўным трэнерам хакейнага клуба «Сібір» з 2014 года.