12 траўня 2026, aўторак, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў просіць Вугоршчыну дапамагчы са скасаваннем санкцый

5
Кабякоў просіць Вугоршчыну дапамагчы са скасаваннем санкцый
Андрэй Кабякоў
Фота: bymedia.net

Улады Беларусі працягваюць апрацоўку краін ЕЗ у надзеі паўплываць на скасаванне санкцый без выканання Менскам якіх-небудзь умоў дэмакратызацыі краіны.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сустрэўся з міністрам замежных спраў Вугоршчыны Петэрам Сійярта. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўрада краіны.

«Мы бачым, што ў рамках наяўных магчымасцяў Вугоршчына падтрымлівае нашу краіну ў дыялогу з Еўразвязам. Мяркуем, што мова санкцый не спрыяе дыялогу і развіццю стасункаў, і разлічваем і ў далейшым на магчымую падтрымку Вугоршчыны ў гэтым пытанні», - заявіў прэм'ер.

Кажучы аб гандлёвым абароце з Вугоршчынай (250 млн. даляраў у год), Кабякоў падкрэсліў патрэбу ў дыверсіфікацыі замежнага гандлю сінявокай.

«Мы ў гэтым плане ў нейкай ступені падобныя з вамі, таму што якімі б значнымі ні былі нашы стасункі з вядучымі эканамічнымі цэнтрамі, мы, тым не менш, стараемся дыверсіфікаваць сваю гандлёва-эканамічную палітыку», - сказаў прэм'ер, якога цытуе прэс-служба ўрада.

Кабякоў выказаў гатоўнасць арганізаваць магчымы візіт прэм'ера Венгрыі ў Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках