26 красавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор: Пісаць у СМІ аб прыбытках чыноўнікаў не зусім этычна

89
Генпракурор: Пісаць у СМІ аб прыбытках чыноўнікаў не зусім этычна

Аляксандр Канюк не бачыць патрэбы ў апублікаванні дэкларацый чыноўнікаў у сродках масавай інфармацыі.

«Я не бачу ў гэтым патрэбы. Што гэта дасць - задаволіць людскую цікаўнасць?» - сказаў генеральны пракурор, размаўляючы з журналістамі ў «палатцы» 9 красавіка.

Генпракурор мяркуе, што ў гэтым пытанні не варта спасылацца на замежны досвед, паведамляе БелаПАН. «Што тычыцца іншых краін, то ў некаторых з іх дапушчальныя аднаполыя шлюбы. Гэта не паказчык», - адзначыў ён.

Аляксандр Канюк падкрэсліў, што калі праваахоўныя органы будуць выконваць свае абавязкі ў барацьбе з карупцыяй, то не будзе і неабходнасці ў апублікаванні дэкларацый.

«Гэта не зусім карэктна і этычна. Акрамя таго, гэта і прамая рызыка. Калі вядома, колькі ў цябе грошай, гэта стане наводкай для злачынцаў», - дадаў генпракурор.

Раней Аляксандр Канюк паведаміў, што ў Беларусі створаная рабочая група, якая павінна распрацаваць больш жорсткія папраўкі ў падатковае заканадаўства.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках