Парламенцкая Асамблея NATO ўнесла Украіну ў праект для пашырэння альянсу
3- 18.05.2015, 17:44
- 3,127
Еўраатлантычныя перспектывы Украіны замацаваныя ў выніковай дэкларацыі вясновай сесіі Парламенцкай Асамблеі NATO.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Выступ на Парламенцкай Асамблеі NATO. Нам удалося на ўзроўні рэзалюцыі замацаваць еўраатлантычныя перспектывы Украіны! Віншую!» - напісаў першы віцэ-спікер Рады.
У сваю чаргу, кіраўнік украінскай дэлегацыі Іван Клімпуш-Цынцадзэ паведаміў, што Украіны першапачаткова ў праекце для пашырэння NATO не было, але змаглі ўнесці папраўку, і ўсе 28 краін-удзельніц альянсу яе падтрымалі.
«Гэта быў выдатны новы досвед працы ўкраінскай парламенцкай дэлегацыі ў NATO! У рэзалюцыю пашырэння, у праекце якой з відавочных прычын не было сказана ні слова пра Украіну, бо гаворка ішла толькі пра краіны, якія заявілі аб спробе атрымаць сяброўства, і ў той ці іншай ступені прасунуліся на гэтым шляху (уключна з Грузіяй), нам з дапамогай калегаў з дэлегацый Вялікай Брытаніі, Канады, Літвы, Польшчы, ЗША, Турцыі ўдалося зарэгістраваць, а потым - і атрымаць падтрымку ўсіх 28 краін, і атрымаць у тэксце папраўкі - прызнанне змены палітыкі Украіны што да аднаўлення яе еўраатлантычнага курсу», - напісала Клімпуш-Цынцадзэ.