5 сакавiка 2024, aўторак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства паводле справы Саўчанкі ў Расеі скончанае

Следства паводле справы Саўчанкі ў Расеі скончанае
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: AFP

Следчы камітэт Расеі скончыў папярэдняе следства паводле справы ўкраінскай лётчыцы і перадаў яго на азнаямленне.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў "Твітэр" паведаміў Марк Фейгін - адвакат Надзеі Саўчанкі.

"Выйшаў ад Надзеі з турмы. Перадае ўсім прывітанне. Папярэдняе следства скончанае. Далей азнаямленне паводле арт.217 КПК РФ", - напісаў ён.

Надзея Саўчанка, якая служыла ў Добраахвотніцкім батальёне "Айдар", была захопленая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўленая ў Расею. Яна знаходзіцца ў расейскім СІЗА з лета 2014 года. У снежні ўкраінка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання. 5 сакавіка адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова прыпыніць галадоўку, пасля 82 дзён. 11 сакавіка, адвакат украінкі паведаміў, што самаадчуванне ягонай падабароннай пасля частковай адмовы ад галадання не палепшылася. У сваю чаргу Саўчанка прыстрашыла зноў пачаць галадоўку, калі да яе не пусцяць украінскіх лекараў.

Надзея Саўчанка абраная народным дэпутатам Украіны паводле спісу партыі "Бацькаўшчына". Таксама яна з'яўляецца дэпутатам ПАРЕ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках