14 чэрвеня 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыкі масава звальняюцца з БДЭУ

11
Выкладчыкі масава звальняюцца з БДЭУ

З Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта цягам апошняга месяца звольнілася 30 чалавек.

Чытач charter97.org паведамляе аб масавых звальненнях у БДЭУ.

«За апошні месяц з БДЭУ сышло больш за 30 чалавек выкладчыцкага складу», - распавёў ён.

У прыёмнай рэктара ад каментароў адмовіліся, аднак былая выкладчыца БДЭУ, маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч выказала сваю версію таго, што адбываецца ў адной з найбуйнейшых ВНУ краіны.

«Кадравая палітыка ў БДЭУ з прыходам рэктара Уладзіміра Шымава стала зусім дрэннай. Для яго і студэнты, і выкладчыкі - гэта смецце. Нездарма маё звальненне і выключэнне студэнтаў за палітычную актыўнасць стала нормай пры ягоным кіраванні.

Злыя языкі кажуць, што за раскіданне эканомікі падчас ягонага знаходжання на пасадзе міністрам эканомікі, ён робіць усё, што ад яго патрабуе ўлада. Наколькі я ведаю, цяперашнія сыходы звязаныя з тым, што выкладчыкаў прымушалі збіраць подпісы ў насельніцтва перад выбарамі і яны адмаўляліся. За гэта зазнавалі ганенні і як вынік, сыходзілі», - сказала яна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках