Момант удару па «Пратоне» ў Арле трапіў на відэа
2- 23.10.2026, 22:38
- 1,696
Прадпрыемства было важнай часткай ваенна-прамысловага комплексу Расіі.
Завод «Пратон», які трапіў пад ракетны ўдар Украіны, быў важнай часткай ваенна-прамысловага комплексу Расіі. Сёння ён, відаць, перастаў існаваць.
Украінскі бок пакуль не каментаваў атаку. Эксперты лічаць, што ўдар быў нанесены або брытанскімі Storm Shadow, або украінскімі «Фламінга». Момант трапляння па заводзе трапіў на відэа. Судзячы па ім, прынамсі чатыры ракеты паспяхова дасягнулі мэты. Разбурэнні каласальныя.
Губернатар Арлоўскай вобласці пацвердзіў атаку, але сцвярджае, што мэтай быў «грамадзянскі аб'ект». Ён нават абвінаваціў украінскі бок у «асаблівым цынізме» за гэты ўдар.
Насамрэч «Пратон» быў часткай ваенна-прамысловага комплексу Расіі. Пра гэта адкрыта паведамлялі ўлады і СМІ РФ. Завод знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Украіны і іншых краін за ўдзел у агрэсіі.