Канстанцін Баравы: Лукашэнка штодня ўчыняе крымінальныя злачынствы супраць беларусаў
34- 8.06.2015, 8:15
- 27,611
Беларускі дыктатар таксама нясе адказнасць і за агрэсію Расеі ва Украіне.
Пра гэта заявіў расейскі апазіцыянер-дысідэнт Канстанцін Баравы, які стаў персонай нон грата ў Беларусі пасля жарту пра гатоўнасць узначаліць там партызанскі атрад імя Навадворскай і Рэйгана. Палітык даў інтэрв'ю беларускаму блогеру Віктару Нікіценку, паведамляе «Эхо Москвы» ў Санкт-Пецярбургу».
- Вы ўважаеце Лукашэнку за легітымнага прэзідэнта?
- Не, вядома. Гэта - класічны дыктатар, які ўзурпаваў уладу, парушыў Канстытуцыю з дапамогай сілавых метадаў, рэпрэсій, фальсіфікацый выбараў і прыпынення дэмакратычнага існавання Беларусі. Ён учыняе штодня крымінальныя злачынствы супраць сваёй краіны і грамадзян. Палітычныя зняволеныя, падаўленне сродкаў масавай інфармацыі - увесь класічны набор. У адрозненне ад Пуціна, ён пакуль не вядзе ваенных дзеянняў, але злучаны з крывяноснай сістэмай Расеі, дзе ва ўладзе таксама дыктатар. Ён з такой ступенню падтрымлівае дыктатуру ў Расеі, што ў агульным за ўсе злачынствы Пуціна ён, безумоўна, нясе адказнасць разам з ім.
- Як вы думаеце, чаму Крамлю выгадна падтрымліваць беларускі антыканстытуцыйны рэжым? Чаму цягам 20 гадоў адбываецца гэтая фінансавая, эканамічная і, у нейкай ступені, ідэалагічная падтрымка?
- Сённяшні статус Беларусі - статус калоніі Расеі з кіраваным дыктатарам - вельмі задавальняе Пуціна і імперцаў. У кожны момант, калі гэта спатрэбіцца Маскве, у Беларусі яны могуць памяняць «генерал-губернатара». На гэты конт у Лукашэнкі, наколькі я ведаю, ніякіх ілюзій няма, таму ён спрабуе лавіраваць, імітаваць некаторую незалежнасць і праводзіць перамовы. Вельмі падобна на тое, што робіць Рамзан Кадыраў. Але гэта ўсё больш на клаунаду падобна, чым на рэальную палітыку.
- Ну так. Гэта - вонкавая карцінка. Чачэнія і Беларусь падобныя эканамічна, яны абодва - датацыйныя рэжымы. А ментальна Беларусь знаходзіцца ў Еўропе, таму тут вымушаны ён уносіць нейкія ілюзіі дэмакратычнага развіцця. Трэцяе маё пытанне: калі ў Расеі зменіцца ўлада дэмакратычным шляхам, рэальна дэмантуецца гэтая пуцінская чэкісцкая сістэма і прыйдуць новыя людзі - ці зможа гэта стаць пачаткам дэмантажу ў самой Беларусі?
- Я думаю, што рэжым Лукашэнкі ў гэтым выпадку пратрымаецца яшчэ некалькі месяцаў. Фактычна яго развал і дэмантаж пачнецца неадкладна. Не будзе рэсурсаў проста падтрымліваць бачнасць нейкага дабрабыту...
- А вы думаеце, новыя расейскія кіраўнікі дэмакратычнага кшталту не будуць яго падтрымліваць на міжнароднай арэне?
- Ну, калі мы з вамі пад дэмакратыяй разумеем адмаўленне імперскасці і імперскіх праектаў, то, вядома, аналогія ж тут з 91-м годам поўная будзе: узнікнуць аўтаномныя рэжымы дэмакратычныя, недэмакратычныя, аўтарытарныя. Я думаю, што Беларусь на першым этапе будзе нагадваць які-небудзь Узбекістан. Праіснаваць так доўга нельга, бо межы адкрытыя... І тут выбар будзе просты: альбо змена рэжыму (гэта досыць хутка), альбо закрыццё межаў. Але гэта такая ракавая пухліна ва ўсходняй Еўропе... Я не думаю, што яна доўга праіснуе. З закрытымі межамі - такая жабрацкая Албанія.
Вось тут аналогія бліжэй да Албаніі ў эканамічным і палітычным сэнсе. І вядома ж, пераходныя працэсы... Нягледзячы на гэта, у людзей будзе проста неабходнасць выжываць. Перайсці на якасна больш нізкі ўзровень матэрыяльнага забеспячэння будзе вельмі цяжка. Пры тым, што інструменты падаўлення, якія стварыў Лукашэнка (палітычны вышук), досыць эфектыўныя, я думаю, што могуць працаваць і аўтаномна. Але згорнецца гэты рэжым даволі хутка.
- Гэта значыць у варунках расейскай дэмакратыі беларускі рэжым не праіснуе?
- Разумееце, эканамічныя фактары будуць яго забіваць. Катастрафічнае становішча загубіць эканоміку. Гэта, хутчэй, - адсутнасць эканомікі - гэта вытворчасць савецкага, старога абсталявання нікому непатрэбнага. Цяпер гэта купляецца, але ў умовах канкурэнцыі гэта не будзе трэба нікому. Наступны крок - закрыццё межаў, спроба стварэння «рэчы ў сабе». Лукашэнка паспрабуе захаваць сістэму ўласнай бяспекі, але на яе таксама не будзе ніякіх рэсурсаў – значыць, пачне развальвацца яна. Тут з'явяцца некаторыя цэнтры супраціву. Я думаю, гэта скончыцца хутка, праз некалькі месяцаў.