23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасімаў абвясціў пра спыненне агню на Херсонскім накірунку

2
Герасімаў абвясціў пра спыненне агню на Херсонскім накірунку
Валерый Герасімаў

У сувязі з гуманітарнай аперацыяй у Алешках.

Узброеныя Сілы РФ у сувязі з правядзеннем гуманітарнай аперацыі каля Алешак на Херсонскім накірунку уводзяць рэжым цішыні з 04:00 па Мінску 27 кастрычніка. Пра гэта паведаміў начальнік Генштаба Узброеных Сіл Расіі — першы намеснік міністра абароны, генерал арміі РФ Валерый Герасімаў.

«У сувязі з правядзеннем гуманітарнай аперацыі ў раёне населенага пункта Алешкі Херсонскай вобласці Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі спыняецца агонь на херсонскім накірунку і ўводзіцца рэжым цішыні з 04 гадзін раніцы мск 27 кастрычніка 2026 года», — цытуе яго словы прэс-служба Мінабароны РФ.

Ён дадаў, што для забеспячэння бяспекі людзей і дастаўкі сацыяльна важных грузаў будзе арганізавана правядзенне інжынернай разведкі і забеспячэнне бяспечнага руху гуманітарнай калоны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲