26 красавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За травень запазычансці ў заробку выраслі на 45,5%

8
За травень запазычансці ў заробку выраслі на 45,5%

За травень пратэрмінаваная запазычанасць у заробку вырасла ў параўнанні з красавіком 2015 на 45,5%, або 94 млрд рублёў.

На 1 чэрвеня яна склала 300,6 млрд рублёў, або 1,6% фонду зарабку за красавік 2015 года, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Працадаўцы запазычылі заробок 56,3 тысяч работнікаў у 444 арганізацыях. Гэты паказчык вырас на 35%.

Як і летась, у пералік завінавачаных увайшлі ў асноўным сельгаспрадпрыемствы. У ліку прамысловых прадпрыемстваў ААТ "Берасцейскі завод бытавой хіміі", ААТ "Лунінецлес", ААТ "Аршанскі інструментальны завод", віцебскае ААТ "Класіка індустрыі моды", ААТ "Віцебскі камбінат шаўковых тканін", ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" (Віцебск), ААТ "Гарадоцкі льнозавод" (Віцебская вобласць), ААТ "Менскмэбля", ААТ "Белгран" (Менск), ААТ "Менскі завод аўтаматычных ліній ім. П.М.Машэрава", ААТ "Маналітград" (Менск), ААТ "Маладзечанскі завод металаканструкцый "(Менская вобласць), ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына", ААТ "Фандок" (Бабруйск), ЗАТ "Магілёўская швейная фірма "Вяснянка", ААТ "Магілёўдрэў", ААТ "Завод індустрыя клімату" (Магілёў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках