26 красавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота рыбалкі ў лужыне пад Ваўкавыскам - сярод лепшых здымкаў аб экалогіі

10
Фота рыбалкі ў лужыне пад Ваўкавыскам - сярод лепшых здымкаў аб экалогіі
ФОТА: БАРЫС МЕШЧАРАКОЎ

Фотаздымак незвычайнай рыбалкі ў замерзлай лужыне блізу Ваўкавыска трапіў у дваццатку лепшых з больш чым тысячы работ на тэму экалогіі.

Конкурс сярод беларускіх фатографаў пад назвай «Мой кадр у абарону прыроды» праводзіць амбасада Францыі.

Кадр пад назвай «Зімовая рыбалка вясной» зрабіў гарадзенец Барыс Мешчаракоў два гады таму, калі працаваў аператарам тэлебачання. Вяртаўся з камандзіроўкі ды ў адной з вёсак ягоную ўвагу прыцягнула дзіўная карціна, піша «Вечерний Гродно».

«Пейзаж кіношны: вясковыя мужыкі сядзяць з вудамі ў замёрзлым вадаёме, які па памеры больш нагадвае лужыну. Побач невялікі зграйкай дзелавіта расхаджваюць гусі. Сутнасць фатаграфіі - пагаршэнне экалагічнай сітуацыі прыводзіць да таго, што вяскоўцам даводзіцца рыбачыць нават у лужыне», - тлумачыць канцэпцыю сваёй працы Барыс Мешчаракоў.

Фотаздымак абраны з 1500 дасланых на конкурс. Працы адбірала французскае журы на чале з фатографамі і журналістамі. У дваццатку лепшых патрапілі здымкі яшчэ дваіх гарадзенцаў - Вікторыі Бохан і Сяргея Марозава. 14 ліпеня, у Дзень узяцця Бастыліі, нацыянальнага свята Францыі, з паўфіналістаў абвесцяць траіх пераможцаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках