16 красавiка 2024, aўторак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Праз 3-4 месяцы Беларусь чакае тэхнічны дэфолт

7
Леанід Злотнікаў: Праз 3-4 месяцы Беларусь чакае тэхнічны дэфолт

Беларусь не можа аддаваць папярэднія крэдыты, калі не возьме новыя.

Як паведаміў «Ашчадбанк» Расеі, цяперашні ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі знізіўся да крытычнага ўзроўню і за апошнія 12 месяцаў знізіўся да ўзроўню, які не дазваляе выплачваць старыя запазычанасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, знешняя запазычанасць Беларусі не такая і вялікая, аднак без новых крэдытаў краіну чакае фінансавы крах.

- Калі не будзе крэдытаў без дадатковага даходу ад экспарту, праз 3-4 месяцы краіна будзе ў стане тэхнічнага дэфолту, як Грэцыя. Расея цяпер абяцае 3 мільярды... Просяць у МВФ. Але крэдыты цяпер даюць скупа. Крэдытны рэйтынг Беларусі нізкі - няма магчымасці аддаваць папярэднія крэдыты, калі не возьме новыя.

Дэфіцыт існых фінансавых аперацый Беларусі склаў за апошнія тры месяцы адзін мільярд даляраў.

У Беларусі надзеі толькі на крэдыты з боку Расеі, інакш яе золата-валютныя рэзервы будуць імгненна змяншацца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках