27 красавiка 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе пікет памяці «16 гадоў без Ганчара і Красоўскага»

4
У Менску пройдзе пікет памяці «16 гадоў без Ганчара і Красоўскага»

16 верасня, у сераду, а 18.30 каля ГУМа ў Менску пройдзе пікет памяці «16 гадоў без Ганчара і Красоўскага».

Менавіта ў гэты дзень 16 гадоў таму Віктар Ганчар, сябра АГП, адкрыты і паслядоўны апанент рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і ягоны сябар Анатоль Красоўскі былі выкрадзеныя, піша ucpb.org.

Вінаватыя дагэтуль не панеслі пакарання.

Заяўка на пікет не падавалася. Пікет пройдзе ў адпаведнасці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 35. Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай), а таксама арт. 45 Выбарчага кодэкса РБ (Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, палiтычным партыям... якія праводзяць агітацыю за абранне кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, падаецца права свабоднага і ўсебаковага абмеркавання перадвыбарчых праграм кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх палітычных, дзелавых і асабістых якасцяў, правядзення агітацыі за ці супраць кандыдата на сходах, мітынгах, у сродках масавай інфармацыі, а таксама пад час сустрэч з выбаршчыкамі).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках