13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Калі мы ўбачым пустыя ўчасткі, хлусня рэжыму стане відавочнай

10
Вольга Нікалайчык: Калі мы ўбачым пустыя ўчасткі, хлусня рэжыму стане відавочнай
ФОТА: SVABODA.ORG

Патрабаванне свабодных выбараў без удзелу Лукашэнкі і байкот выбарчага фарсу - дзве стратэгіі, якія здолелі аб'яднаць дэмакратычныя сілы Беларусі.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла беларуская кінарэжысёрка і грамадзянская актывістка Вольга Нікалайчык.

- Вы заўсёды паслядоўна выказваліся за байкот так званых «выбараў» у Беларусі. Прэс-канферэнцыя Мікалая Статкевіча і іншых лідараў апазіцыі і высунутае на ёй патрабаванне новых выбараў, па-вашаму, узмацняе пазіцыі дэмакратычных сіл у справе прызнання нелегітымнасці дыктатуры?

- Я думаю, што і стратэгія патрабавання новых выбараў і байкот цяперашняга выбарчага фарсу - не супярэчаць адзін аднаму. Калі намаганні Мікалая Статкевіча і ягоных прыхільнікаў па недапушчэнні Аляксандра Лукашэнкі да ўдзелу ў свабодных выбарах будуць мець поспех - будзе вельмі добра.

Але, разумеючы, што гэта можа не атрымацца, усё роўна трэба рыхтавацца да байкоту. І ідэя байкоту «выбараў» ва ўсякім выпадку застаецца актуальнай. Адно іншага не выключае. Не дапусціць Лукашэнку да ўдзелу ў выбарах і правесці новыя, з дэмакратычнымі кандыдатамі - гэта адно. А з іншага боку, трэба прадаўжаць мэтанакіраваную падрыхтоўку байкоту.

Байкот у цяперашніх варунках - мабыць, адзіны сродак і адзіны інструмент супрацьстаяць масавым фальсіфікацый на «выбарах». Калі мы ўбачым, колькі людзей не прыйшло на ўчасткі - хлусня рэжыму стане відавочнай.

Калі ў Мікалая Статкевіча і іншых палітыкаў - Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева - не атрымаецца цяпер, да «выбараў», прыцягнуць Лукашэнку да міжнароднай адказнасці і прадухіліць ягоны ўдзел у свабодных выбарах пад міжнародным кантролем, то байкот - адзіна магчымы шлях.

- Ці зможа цяпер дэмакратычная апазіцыя аб'яднацца вакол ідэі байкоту выбарчага фарсу і патрабавання свабодных і празрыстых выбараў пад міжнародным кантролем?

- А хіба акрамя лідараў, якія былі на канферэнцыі, і Андрэя Саннікава, які, на жаль, не змог пакуль удзельнічаць, ёсць яшчэ нейкая апазіцыя? Я вельмі рада, што лідарам апазіцыі ўдалося дасягнуць разумення і аб'яднацца.

Цяпер пытанне стаіць ужо не аб аб'яднанні, а аб тым, як дэмакратычнай супольнасці прыцягнуць нелегітымнага Лукашэнку да адказнасці за ўсе ягоныя дзеянні. Неабходна звярнуцца да міжнароднага права і выставіць яму юрыдычныя прэтэнзіі ў парушэнні законаў і захопе ўлады.

Еўрапейская супольнасць павінна дакладна разумець, што ўлада Аляксандра Лукашэнкі ўжо 20 гадоў як нелегітымная. І патрабаванні, выказаныя на канферэнцыі аб немагчымасці яго ўдзелу ў свабодных выбарах, павінны рэалізоўвацца разам з тактыкай байкоту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках