26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: «Усходняе партнёрства» скончылася катастрофай

9
Кіраўнік МЗС Польшчы: «Усходняе партнёрства» скончылася катастрофай

Паводле слоў кіраўніка польскага МЗС, праграма пацярпела фіяска, паколькі не давала Беларусі ды іншым краінам перспектывы сяброўства ў ЕЗ.

Пра гэта паведамляе Polskie radio.

«Перакананне, што добрую ўсходнюю палітыку можна весці праз ЕЗ, з'яўляецца міфам», - заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі, адказваючы на пытанні і каментары дэпутатаў апазіцыі, якія пачаліся за ягоным экспазе ў Сейме.

На думку Вашчыкоўскага, «Усходняе партнёрства» не заслугоўвае высокую ацэнку, паколькі праграма не давала магчымасці краінам, якія былі ўключаныя ў яе - Украіне, Беларусі, Малдове, Арменіі, Грузіі ды Азербайджану, - шанец на ўступленне ў Еўразвяз. Праграма, на думку палітыка, адводзіла згаданым дзяржавам толькі ролю буфернай зоны паміж Расеяй і ЕЗ.

«Мы адкінулі гэтую канцэпцыю як няправільную. Усходняе партнёрства стварала для гэтых краін ілюзію, але не стварала перспектывы сяброўства ў Еўразвязе», - заявіў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках