26 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва атрымала ад Беларусі дзіўны запыт

14
Літва атрымала ад Беларусі дзіўны запыт

Запыт Менска на падачу інфармацыі аб закрыцці Ігналінскай АЭС звязаны з пытаннямі Вільні падчас будаўніцтва БелАЭС.

Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы Віталіюс Аўгліс, паведамляе Delfi.

«Па электроннай пошце мы атрымалі ліст, паглядзім, што яны просяць. Яны ствараюць люстраны выпадак. Калі мы просім нешта, то і яны тады глядзяць, а што ў нас. Гэта цалкам звязана з пытаннем Астраўца. Яны імкнуцца гэта зраўнаваць», - сказаў дырэктар Дэпартамента прэвенцыі забруджвальных выкідаў міністэрства навакольнага асяроддзя Віталіюс Аўгліс.

З яго слоў, пытанне ІАЭС не можа звязвацца з пытаннямі па Беларускай АЭС, бо ў Літве станцыю закрываюць, а ў Беларусі - будуюць.

18 кастрычніка ў Мінпрыроды Беларусі паведамілі, што Менск накіруе Вільні пытанні, якія тычацца інфармацыі, што распаўсюджваецца, пра нібыта ўзніклыя праблемы пры вывадзе з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС.

Ігналінская атамная электрастанцыя прапрацавала 26 гадоў і была спыненая 31 снежня 2009 года. Яна размешчана за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.

Літва выступае паслядоўным крытыкам будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы паблізу сваёй мяжы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках