15 чэрвеня 2021, aўторак, 18:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі адкрыў фэст «Бардаўская восень»

Лявон Вольскі адкрыў фэст «Бардаўская восень»

Першы канцэрт фэсту адбыўся ў незвычайным месцы - у арлянскай бажніцы на Падляшшы.

Фэст «Бардаўская восень» пачалася з канцэрту вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Першыя гукі «Бардаўскай восені» прагучалі на Падляшшы. У Орлі, што на Бельшчыне, выступіў Лявон Вольскі. Ён даў канцэрт у незвычайным месцы - у арлянскай бажніцы, перадае «Радыё Рацыя».

Акустычна прагучалі такія гіты, як «Зямля» і «Тры чарапахi». Вольскі сказаў, што яму яшчэ не даводзілася спяваць у такім месцы.

«У такіх установах храмавага тыпу добра граць, бо яны пабудаваныя так, каб была вельмі добрая акустыка, калі чалавек прамаўляе і спявае. У сінагозе я першы раз выступаю».

Арлянскі канцэрт Лявона Вольскага, як і канцэрты ў Гайнаўцы, Нарве ды Нараўцы папярэднічаюць галоўным музычным падзеям ХХIII Фэсту «Бардаўская восень», які пачынаецца сёння, 28 кастрычніка, у бельскім доме культуры ў Бельску Падляшскім а 17-й гадзіне.