26 красавiка 2024, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь атрымала ад Расеі яшчэ чатыры Як-130

3
Беларусь атрымала ад Расеі яшчэ чатыры Як-130

Гэта апошнія чатыры Як-130, якія Беларусь замовіла расейскай карпарацыі «Іркут».

23 лістапада ў Лідзе адбыліся мерапрыемствы з нагоды атрымання лётчыкамі і тэхнікамі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы чатырох новых вучэбна-баявых самалётаў Як-130.

Пра гэта паведаміў сайт Мінабароны Беларусі.

Гэта апошнія чатыры Як-130, якія Беларусь замовіла расейскай карпарацыі «Іркут». Такім чынам, разам беларускія ВПС атрымалі 8 машын Як-130.

Як-130, як адзначае сайт мінабароны, адзіны ў свеце навучальны самалёт з аэрадынамічнай кампаноўкай і лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі дагукавога палёту, аналагічнымі сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку. Паведамляецца, што машына дазваляе весці падрыхтоўку лётчыкаў для эксплуатацыі перспектыўных самалётаў апошняга 5-га пакалення. Пакуль толькі адзіная краіна вырабляе і мае на ўзбраенні самалёты пятага пакалення - гэта амерыканскія знішчальнікі F-22 і F-35.

Беларусь раней выкарыстоўвала для падрыхтоўкі пілотаў чэшскія самалёты L-39, вытворчасць якіх пачалося яшчэ ў 1968 годзе. Мяркуецца, што значна больш сучасныя Як-130 будуць лепш падыходзіць для навучання лётчыкаў XXI стагоддзя. Плюс пры патрэбе Як-130 можа ўзяць на борт да 3000 кг рознага авіяцыйнага стралковага, ракетнага і бомбавага ўзбраення.

Як-130 распрацаваны расейскімі інжынерамі ў супрацоўніцтве з італійскай кампаніяй Aermacchi, аднак на апошнім этапе распрацоўкі італійцы выйшлі з партнёрства. Aermacchi атрымала ўсю канструктарскую і тэхнічную дакументацыю на планёр (апорную канструкцыю) самалёта і зрабіла на гэтай базе сваю машыну для трэніроўкі лётчыкаў - M-346.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках