26 красавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі просты метад вярнуць ідэальны зрок

9
Медыкі назвалі просты метад вярнуць ідэальны зрок

Лекары назвалі дзевяць найлепшых метадаў для трэнінгу цягліц вачэй.

Базавы навукова-медыцынскі закон у дачыненні да цягліц гучыць так: «Калі вы іх не выкарыстоўваеце, яны саслабеюць».

З вачыма зазвычай менавіта гэта і адбываецца: вы большую частку дня гледзіце ў манітор перад сабой і не выкарыстоўваеце цягліцы вока, патрэбныя для таго, каб зазірнуць далей. Так развіваецца сучасная нізкавокасць, піша lifter.com.ua.

Калі вы пры гэтым пачынаеце выкарыстоўваць акуляры, то сітуацыя пачынае развівацца не на вашу карысць яшчэ хутчэй: вочы ў акулярах напружваюцца яшчэ менш, а ў вока знікае патрэба ў што-небудзь углядацца і напружвацца.

Адпаведна, каб павярнуць працэс назад, вам трэба практыкаваць цягліцы вачэй і падтрымліваць іх у тонусе.

Вось 9 найлепшых метадаў гэта зрабіць:

1. Пазбягайце перанапружання вачэй на працягу дня. Раз на 2-3 гадзіны заплюшчвайце вочы на некалькі хвілін і цешцеся спакоем.

2. Вось 16 базавых і агульнавядомых практыкаванняў з гімнастыкі для вачэй. Рабіце іх штодзень парадкам.

3. Калі вы носіце акуляры, пакрысе скарачайце час бытавання ў іх. Здымайце часцей.

4. Рабіце сваім вачам масаж з дапамогай мяккіх колавых рухаў. Рухайцеся ад 1 да 6 так, як паказана на малюнку:

Для націскання на вочны яблык лепш за ўсё выкарыстоўваць сярэдні і паказальны пальцы. У працэсе Вы маеце адчуваць ціск, але не боль.

5. Падчас шпацыру на вольным паветры старайцеся часцей глядзець кудысьці ўдалячынь, а не сабе пад ногі.

6. Піце маркоўны сок. Як мага часцей. Пажадана штодзень.

А калі хочаце максімальнага эфэкту, дадайце ў шклянку адну-дзве кроплі аліўкавага алею: смак не сапсуе, але для засваяльнасці патрэбных для вачэй рэчываў з морквы пасуе ідэальна.

7. Калі адчуваеце стомленасць вачэй, прамывайце іх цёплай вадой.

8. Не глядзіце на экраны кампутараў, смартфонаў або тэлевізараў хаця б за дзве гадзіны да сну.

9. Паспрабуйце індыйскае практыкаванне «Тратака».

Сядайце насупраць невялікага, зафіксаванага ў прасторы аб'екта (свечка, напрыклад) і засяроджвайце на ім свой погляд і ўсю сваю ўвагу. Не міргайце. Дамажыцеся таго, каб відарыс аб'екта выяўна адзначыўся ў Вашай памяці і мозгу.

Затым прыплюшчыце вочы і сканцэнтруйцеся між броваў, імкнучыся захаваць вобраз кропкі перад заплюшчанымі вачыма як мага даўжэй. Выконвайце практыкаванне блізу 10 хвілін.

Мэта практыкавання — дамагчыся выяўнага відарысу раней невыяўнага аб'екта да таго, як стомяцца вочы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках