26 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны супрацоўнік аўтамыйкі скраў BMW кліента

У Менску п'яны супрацоўнік аўтамыйкі скраў BMW кліента

Уночы ў Менску інспектары ДАІ затрымалі п'янага бяспраўніка на скрадзеным з аўтамыйкі аўтамабілі.

Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Пад 01.20 на вуліцы В. Харужай увагу інспектараў прыцягнуў BMW, які ехаў без уключанага блізкага святла фар. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль.

— За стырном быў 23-гадовы хлопец з прыкметамі алкагольнага ап'янення (пазней медыцынскі агляд паказаў 0,89 праміле алкаголю). Пры праверцы дакументаў высветлілася, што пасведчання кіроўцы ў хлопца няма, дакументы на аўтамабіль таксама адсутнічалі. Патлумачыць, каму належыць BMW, ён не змог, — распавяла прэс-афіцэрка Савецкага РУУС Вольга Лапаева.

Высветлілася, што 23-гадовы маладзён працуе на аўтамыйцы, а аўто, на якім ён катаўся, належыць аднаму з кліентаў. Уладальнік BMW напісаў заяву аб крадзяжы.

Кіроўца, а таксама ягоны пасажыр былі дастаўленыя ў міліцыю для разбіральніцтва, а самаход — на ахоўную стаянку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках