26 красавiка 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія падтрымала Літву ў барацьбе супраць БелАЭС

4
Еўракамісія падтрымала Літву ў барацьбе супраць БелАЭС

Падтрымку ад імя ЕК выказаў адказны за пытанні навакольнага асяроддзя, марскіх спраў і рыбалоўства Кармэн Вэла.

Афіцыйны Вільнюс атрымаў падтрымку Еўракамісіі ў пытанні бяспекі Беларускай АЭС. Пра такую заяву міністра навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціса Навіцкаса паведамляе ru.delfi.lt.

Навіцкас удакладніў, што падтрымку ад імя Еўракамісіі выказаў адказны за пытанні навакольнага асяроддзя, марскіх спраў і рыбалоўства сябра ЕК Кармэн Вэла.

«У цэлым мы хочам, каб з нагоды АЭС у Астраўцы гаварылі з адзінай пазіцыі. У Беларусі павінны прымяняцца еўрапейскія стандарты бяспекі. Камісар паабяцаў звярнуць увагу і падтрымаць нас ва ўсіх пытаннях», — заявіў літоўскі міністр пасля сустрэчы з Вэла, якая адбылася ў Брусэлі.

Як вядома, Літва выступае з пастаяннай крытыкай будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. У Вільні заяўляюць, што Беларусь не выконвае міжнародныя патрабаванні да бяспекі АЭС, афіцыйны Менск называе гэтыя прэтэнзіі неабгрунтаванымі.

Тым часам на пляцоўцы будаўніцтва АЭС перыядычна адбываюцца разнастайныя інцыдэнты. Самая значная падзея адбылася ў ліпені: корпус першага рэактара абрынуўся з вышыні некалькіх метраў. «Расатам», які займаецца будаўніцтвам, замяніў корпус, але тэрмін запуску рэактара быў адкладзены на паўгода.

Запуск першага блока АЭС запланаваны на 2019 год, другога — на 2020.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках