27 красавiка 2024, Субота, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам прапаноўваюць заробкі сумамі 200-300 рублёў

17
Менчукам прапаноўваюць заробкі сумамі 200-300 рублёў

Сярэдні заробак беларусаў падае другі месяц запар.

Tut.by паглядзеў, на якія заробкі кампаніі шукаюць спецыялістаў праз агульнарэспубліканскі банк вакансій.

Якім спецыялістам прапануюць працу за «мінімалку»

У агульнарэспубліканскім банку вакансій сёння значыцца 38,1 тысячы вакансій. Крыху больш за палову прапаноў - 19,8 тысячы - прапановы наймальнікаў з заробкам да 350 рублёў. Многія з іх - гэта вакансіі на палову ці чвэрць стаўкі, але ёсць і прапановы на 8-гадзінны працоўны дзень.

Заробак, які ледзь-ледзь перавышае «мінімалку» (цяпер - 239,42 рубля), прапануе, да прыкладу, прадпрыемства «Эрбен груп», якое займаецца выпускам запчастак для сельгастэхнікі. Арганізацыя шукае аператара станкоў з праграмным кіраваннем з заробкам у 240 рублёў. Такую ж узнагароду абяцаюць слесару механазборачных работ сельгаспрадпрыемства «Неўскі-Агра» ў аграгарадку Кавалі (Бабруйскі раён).

Прадпрыемства дрэваапрацоўкі «ЮКАСС» у Нароўлі шукае кіроўцу катэгорыі Е з заробкам у 250 рублёў. Яшчэ адно дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Дока-Старажытны» ў Глуску мае патрэбу ва ўкладчыках піламатэрыялаў, дэталяў і вырабаў з драўніны з заробкам 300 рублёў.

У Хойніках адкрытыя вакансіі экскурсавода ў мясцовы краязнаўчы музея з заробкам 254,6 рубля і дырэктара сельскага Дома культуры з узнагароджаннем 291,3 рубля.

Невысокія заробкі і ў медыцыне. Напрыклад, Берасцейскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву шукае спартовага лекара на 268,9 рублёў. А фельчару-лабаранту ў Берасцейскім абласным цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя абяцаюць заробак у 310 рублёў.

У Пінскай цэнтральнай паліклініцы з’явілася вакансія лекара-афтальмолага з заробкам 306 рублёў. А медсястры ў Гомельскай абласной дзіцячай лякарні прапануюць большы заробак - 330 рублёў.

Вакансія правізара з заробкам 280 рублёў адкрытая ў гарадской лякарні Белаазёрска. У гэтую медычную ўстанову таксама шукаюць рэнтгеналабаранта з аналагічным заробкам.

Нямала вакансій з заробкам да 350 рублёў і ў Менску - у сталіцы іх больш за 2,3 тысячы. Напрыклад, бібліёграфу ў Нацыянальнай бібліятэцы прапануюць 262 рублёў, інспектару ў ахове дзяцінства ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення - 244 рублі. У Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтры Міністэрства адукацыі шукаюць эканаміста з заробкам 270 рублёў, а інстытут «Белпрамбудпраект» - інжынера-праектыроўўчыка з 314 рублямі на месяц.

Нагадаем, што заробак члена «савета рэспублікі» складае 1890 рублёў (крыху менш за 950 даляраў), а ў сенатараў - амаль $1000.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках