26 красавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Бухвостаў: Патрэбныя пратэсты і змена сістэмы

4
Аляксандр Бухвостаў: Патрэбныя пратэсты і змена сістэмы
АЛЯКСАНДР БУХВОСТАЎ

Рэсурс Лукашэнкі вычарпаны, для паляпшэння жыцця цяпер патрэбныя толькі пратэстныя дзеянні.

Старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў у каментары для praca-by.info падвёў вынікі 2016 года і распавёў аб планах на наступны:

- Для нашага прафсаюзу гэта быў цяжкі год, асабліва другое паўгоддзе. Стала складана з забеспячэннем фінансавання арганізацыі – узносаў не стае. Прыйшлося скараціць некаторыя праграмы, таму мы не змаглі рэалізаваць усё, што планавалі.

Складанае становішча не толькі ў нас, але і ва ўсім незалежным прафсаюзным руху. Думаю, толькі адзін прафсаюз выглядае добра. Устойлівасць прафсаюза, яго сіла залежаць ад колькасці. І калі ў нас колькасць невялікая, то мы маем праблемы.

Так, мы паслабленыя, але пазіцыі не здаём. Сёлета прынялі ў прафсаюз амаль паўсотні чалавек. Я ўдзячны тым людзям, якія знаходзяцца і ўступаюць у СПМ. Нягледзячы на ўсе складанасці, будзем змагацца.

Складанасці ў эканоміцы і на прадпрыемствах чакаем і ў 2017 годзе, таму робім захады, каб выправіць становішча. Перш за ўсё, трэба даваць людзям інфармацыю аб рэальным становішчы спраў. Каб яны разумелі, што калі нічога не мяняць, то сітуацыя будзе пастаянна пагаршацца – нягледзячы на аптымістычныя заявы кіраўніцтва краіны. Мы павінны тлумачыць людзям, што праблема не ў тым, што асобныя прадпрыемствы працуюць неяк не так, а ў тым, што агульная прамысловая палітыка правальная.

Мы не чакаем ні росту ў прамысловасці, ні росту заробку.

Крызіс працягваецца, і я не бачу, каб кіраўнікі краіны знайшлі з яго выйсця. Не бачу ні перспектывы росту аб'ёмаў вытворчасці, ні перспектывы аднаўлення колькасці работнікаў на прадпрыемствах. Сёння ў Беларусі няма ўмоў, каб працаваць эфектыўна.

Трэба нешта мяняць. А схіляць людзей да ўступлення ў незалежны прафсаюзны рух, да пратэстных дзеянняў з патрабаваннямі забеспячэння годнай працай і заробкам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках