26 красавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паведамілі аб катастрофе другога знішчальніка з «Адмірала Кузняцова»

177
СМІ паведамілі аб катастрофе другога знішчальніка з «Адмірала Кузняцова»

Баявы самалёт Су-33 упаў у мора пры пасадцы на авіяносец.

Аўтарытэтны авіяцыйны журналіст Дэвід Цэнцыёці ў сваім блогу The Aviationist паведаміў пра катастрофу другога знішчальніка са складу расейскай авіяноснай групы ў Міжземным моры, піша lenta.ru.

Паводле звестак рэпарцёра, Су-33 упаў у мора пры пасадцы на авіяносец. Лётчык катапультаваўся і быў падабраны з вады выратавальным верталётам.

Са спасылкай на інфармаваныя вайсковыя крыніцы, Цэнцыёці паведамляе, што самалёт упаў пры другім заходзе на пасадку, у добрых варунках надвор'я - бачнасць больш за 10 кіламетраў, хваляванне чатыры балы, хуткасць ветру крыху больш за 20 кіламетраў на гадзіну.

Паводле звестак расейскіх кампетэнтных крыніц, інфармацыя адпавядае рэчаіснасці.

14 лістапада ў Міжземным моры пацярпеў аварыю знішчальнік МіГ-29КР са складу расейскай авіяноснай групы. Паводле звестак, прычынай аварыі знішчальніка стала выпрацоўка паліва - самалёт вычарпаў запасы гаручага ў чаканні рамонту пашкоджанага троса аэрафінішора, пры гэтым праз дрэнную каардынацыю дзеянняў не быў своечасова адпраўлены на запасны аэрадром.

Напісаць каментар 177

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках