24 красавiка 2024, Серада, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытніца Шкурдзюк: За падарункі таксама трэба плаціць мыту

73
Мытніца Шкурдзюк: За падарункі таксама трэба плаціць мыту
Фота: onliner.by

Сталі вядомыя дэталі новага ўказу Лукашэнкі.

Неўзабаве беларусы змогуць бязмытна атрымліваць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 22 еўры на месяц і вагой не больш за 10 кілаграмаў.

Адпаведныя змены прапісаныя ва ўказе Лукашэнкі №40 ад 11 лютага, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Акрамя таго, сайт charter97.org паведамляў, што цяпер беларусы, якія перасякаюць мяжу больш за адзін раз на тры месяцы і ўвозяць тавар на суму больш за 300 еўраў або вагой больш за 20 кілаграмаў таксама будуць павінны заплаціць мыту.

Пра дэталі новага ўказа ў інтэрв'ю tut.by паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнага мытнага камітэта Кацярына Шкурдзюк.

- Колькі давядзецца заплаціць за перавышэнне новых лімітаў?

- Мыта, якая дзейнічае цяпер, будзе ўжывацца і пасля ўвядзення новых лімітаў бязмытнага ўвозу тавараў, адзначаюць у ДМК. Гэта значыць, што за перавышэнне нормы давядзецца заплаціць 30% ад кошту тавару, але не менш за 4 еўры за адзін кілаграм. Да прыкладу, калі замовіць тэлефон за 50 еўраў, то давядзецца заплаціць мыту ў 30% з 28 еўра. Гэта атрымаецца 8,4 еўра. Да таго ж трэба будзе заплаціць мыту 5 еўраў.

- Як мытнікі правераць кошт тавараў у пасылцы?

- Разлічваць кошт пасылкі будуць паводле «інфармацыі, якая маецца ў мытных органаў аб кошце».

«Фiзiчная асоба падае інфармацыю, калі рабілася пералічэнне за канкрэтную пасылку. Можна таксама падаваць раздрукоўку з асабістага кабінета сайта, на якім набыты тавар Print Screen, што тавар сапраўды набыты на распродажы ў гэты дзень такім коштам. У гэтым праблемы няма», - запэўніла прэс-сакратарка ДМК Кацярына Шкурдзюк. Але пры гэтым у ДМК удакладняюць, што раздрукоўка з сайту не з'яўляецца афіцыйным дакументам.

Раней першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Радненка адзначаў, што «мытны орган можа самастойна вызначыць кошт тавару на падставе наяўных у яго звестак - базы звестак і іншай коштавай інфармацыі, калі пададзеных дакументаў недастаткова альбо маюцца абгрунтаваныя сумневы ў дачыненні да заяўленага кошту тавару».

Нагадаем, у якасці пацверджання аплаты тавараў прымаюцца таварны чэк, інвойс з подпісам прадаўца, а таксама выпіска з карт-рахунку, але толькі ў тым выпадку, калі яна паказвае, за які канкрэтна тавар праводзілася аплата.

- Калі ўвядуць абмежаванні?

- Абмежаванні набудуць моц праз два месяцы з дня яго апублікавання, тлумачаць у ДМК. Пакуль дакумент не апублікаваны.

- Закрануць і змены пасылкі з краін ЕАЭС?

- «Пасылкі з Мытнага саюза і ЕАЭС ніякім чынам не кантралююцца. Гэта значыць мытны кантроль не выконваецца ў дачыненні да пасылак з краін ЕАЭС», - удакладніла прэс-сакратарка ДМК.

- Падарункі ад сваякоў з-за мяжы падпадуць пад новыя ліміты?

- Абмежаванні закрануць ўсе міжнародныя пасылкі (за выключэннем адпраўленняў з краін ЕАЭС), у тым ліку і пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах, і падарункі, дасланыя з-за мяжы сваякамі. «Дагэтуль не было ніякіх градацый міжнародных пасылак. Падарунак, дасланы з-за мяжы, таксама разглядаецца як міжнароднае паштовае адпраўленне», - тлумачаць у ДМК.

- Чаму міжнародныя пасылкі абмежавалі сумай 22 еўры?

- Такія абмежаванні дзейнічаюць у некаторых краінах ЕЗ, у Беларусі «на прыкладзе калег увялі такія ліміты», растлумачылі ў ДМК.

- Навошта наогул ўвялі абмежаванні?

- У Беларусі істотна ўзрасла колькасць спробаў увозу фізічнымі асобамі тавараў не для асабістага карыстання, а камерцыйных партый. «Да прыкладу, калі мы бачым, што 250 тысяч чалавек замаўляюць пасылкі ад 10 да 100 разоў на год, то мы разумеем выдатна і наступныя праверачныя мерапрыемствы даюць нам усе падставы меркаваць, што гэтыя тавары ўвозяцца ў камерцыйных мэтах», - адзначыла Кацярына Шкурдзюк.

- Што будзе з пасылкамі, якія ўжо замоўленыя?

- Калі пасылка прыйдзе да моманту ўваходжання ўказа ў дзеянне, то на яе будуць распаўсюджвацца старыя правілы. Але калі куплю з замежнай крамы вы атрымаеце, калі дакумент пачне працаваць, то будуць выкарыстоўвацца новыя ліміты. Мытнікі будуць браць у разлік толькі дату размяшчэння пасылкі на складзе часовага захоўвання.

Нагадаем, цяпер беларусы могуць бязмытна атрымліваць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 200 еўраў на месяц (незалежна ад колькасці пакупак). Калі ліміт перавышаны, то давядзецца заплаціць 30% з сумы перавышэння. Для параўнання: у Расеі і Казахстане гэтая норма складае 1000 еўра і 31 кілаграм на месяц.

- На каго распаўсюджваецца ліміт 300 еўра пры перасячэнні мяжы?

- «Гэты паказчык не распаўсюджваецца на тых, хто перасякае мяжу паветраным транспартам, на дыпламатычныя прадстаўніцтвы і на тавары, раней вывезеныя і ўвезеныя. Абмежаванні будуць дзейнічаць на аўтамабільным і чыгуначным транспарце», - адзначыла Кацярына Шкурдзюк.

Пры гэтым асабістыя рэчы, якія беларусы будуць браць з сабой у замежную паездку, не будуць уважацца за тавар. «Зразумела, што калі вы везяце ў валізцы пінжак, у якім збіраецеся выступаць на канферэнцыі, у гэтую суму ён уваходзіць не будзе», - сказала прэс-сакратар ДМК.

Нагадаем, указ Лукашэнкі №40 абмежаваў ліміты на міжнародныя пасылкі для асабістага карыстання сумай не больш за 22 еўры на месяц і вагой не больш за 10 кілаграмаў. Акрамя таго, беларусы, якія будуць перасякаць мяжу часцей за адзін раз на тры месяцы і увозіць тавар на суму больш за 300 еўра або вагой больш за 20 кілаграмаў, таксама давядзецца заплаціць мыту.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках