19 лiстапада 2026, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна зноў атакавала Крымскі мост: прагрымела больш за дзясятак выбухаў

Украіна зноў атакавала Крымскі мост: прагрымела больш за дзясятак выбухаў
Ілюстрацыйнае фота

Паведамляецца пра траплянні ў чыгуначную частку канструкцыі.

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па часткова разбураным Крымскім мосце, факт налёту пацвердзіў кіраўнік расійскіх акупацыйных уладаў Крыма Сяргей Аксёнаў, але дакладнай інфармацыі пра вынікі пакуль няма.

«У выніку чарговай атакі на Крымскі мост рух часова перакрыты […] Праводзіцца ацэнка нанесенай шкоды», — напісаў Аксёнаў у сацсетках.

Украінскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, спасылаючыся на мясцовых карыстальнікаў інтэрнэту, што ў раёне моста прагрымела да паўтара дзясятка выбухаў. У Telegram-канале Insider UA пішуць пра не менш як чатыры траплянні, папярэдне таксама па чыгуначнай частцы.

Падчас масіраванага ўдару дронамі і ракетамі ў ноч на 17 верасня абрынулася арка з 270-метровым пралётам аўтамабільнай часткі моста, які злучае Краснадарскі край Расіі з анексаваным Крымам. Аўтамабільны рух па мосце стаў немагчымым, але чыгуначная частка ўстояла, і рух па ёй ужо ўдзень 17-га лістапада быў адноўлены.

Цяпер украінскія каналы мяркуюць, што мэтай налёту былі менавіта чыгуначныя арка і пралёт, паралельныя абрынутаму аўтамабільнаму пралёту.

Адначасова ўкраінскія дроны ляцяць і ў іншых напрамках. Расавіяцыя за апошнія дзве гадзіны абвясціла пра закрыццё аэрапортаў Калугі і Саратова, расійскі маніторынгавы канал «Радар па ўсёй Расіі» перасцерагаў пра небяспеку налёту дронаў на паўднёвыя рэгіёны, а таксама Ліпецкую, Разанскую, Тульскую, Ніжагародскую вобласці і Рэспубліку Мардовія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲