26 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» апраўдваецца, чаму не таннее бензін

62
«Белнафтахім» апраўдваецца, чаму не таннее бензін
ФОТА: RIA.RU

Пры падзенні коштаў нафты расце здзіўленне: чаму кошты аўтамабільнага паліва застаюцца на ранейшым узроўні?

«Белнафтахім» адказаў на пытанне, чаму пры зніжэнні коштаў нафты кошты паліва ў Беларусі ў 2016 годзе застаюцца на ранейшым узроўні, паведамляе БелТА.

«Цягам 2015 года і ў пачатку 2016 года ў Беларусі раздробныя кошты аўтамабільнага паліва, устаноўленыя ў беларускіх рублях, не змянялiся. У валютным эквіваленце кошты зніжаліся прапарцыйна кошту нафты, якую беларускія НПЗ закупляюць у Расеі за валюту паводле цэнавай формулы», - адзначыла прэс-сакратарка канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

З 1 ліпеня 2015 года да 5 лютага 2016 года ў далярах з улікам курсу беларускага рубля раздробныя кошты аўтамабільнага паліва, запэўніваюць у «Белнафтахіме», знізіліся гэтак жа, як і кошт нафты, у сярэднім на 28,7%.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках