27 красавiка 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз палякаў Беларусі: Лукашэнка ўважае нас за «пятую калону»

15
Саюз палякаў Беларусі: Лукашэнка ўважае нас за «пятую калону»
Анжэліка Борыс
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Кіраўніца Саюза палякаў мяркуе, што ўрад Польшчы павінен часцей нагадваць Лукашэнку пра правы сваіх суайчыннікаў.

Кіраўніца Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс у эфіры Польскага радыё заклікала ўрад Беаты Шыдлы нагадаць Менску пра неабходнасць захавання правоў польскай нацменшасці.

Са словаў Борыс, Саюз палякаў Беларусі працуе ўжо 10 гадоў і шмат разоў звяртаў увагу беларускай улады на парушэнні правоў палякаў, аднак усе заклікі заставаліся па-за ўвагай. Як паведаміла Борыс, у Беларусі на настаўнікаў польскай мовы ціснуць, не камфортна сябе адчуваюць таксама польскія дзеячы мастацтва, польскую мову спрабуюць выключыць з сістэмы агульнай адукацыі.

«Саюз палякаў успрымаецца як «пятая калона», апазіцыя рэжыму Лукашэнкі», - сказала Анжэліка Борыс.

У гэты момант 12 тысяч школьнікаў у Беларусі вывучаюць польскую мову. Борыс мяркуе, што беларуская ўлада пакуль прыпыніла рэпрэсіі супраць польскіх актывістаў, бо хоча палепшыць стасункі з Захадам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках