27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скардзяцца, што МТС без папярэджання падлучае да дарагіх тарыфаў

27
Беларусы скардзяцца, што МТС без папярэджання падлучае да дарагіх тарыфаў

Паслуга «4G безліміт», якая з 16 сакавіка будзе каштаваць 30 тысяч рублёў у месяц, ўключаецца ў абанентаў без іх ведама.

Мабільны аператар МТС папярэдзіў абанентаў аб тым, што паслуга з безлімітным LTE-трафікам стане платнай з 16 сакавіка. Прычым карыстальнікі былі падпісаныя на платную версію паслугі апрыёры, паведамляе tut.by.

Паводле паведамлення для абанентаў, паслуга «4G безліміт» даступная бясплатна толькі да 15 сакавіка. Пасля гэтай даты яе кошт складзе 1000 рублёў за дзень або блдізу 30 тысяч за месяц. Далей ідуць інструкцыі аб тым, як паслугу адключыць.

Усе абаненты, якія атрымалі СМС, да гэтага самі падключылі паслугу «4G безліміт». Паслуга была даступная са стоадсоткавай зніжкай - гэта значыць бясплатна.

Незадаволенасць некаторых выклікала тое, што на «платную версію» аператар перавёў усіх «аўтаматычна»: адправіць спецыяльны код трэба, каб адмовіцца ад паслугі, а не каб пачаць ёй карыстацца. Калі хтосьці няўважліва прачытаў умовы на сайце ці не заўважыў СМС, то грошы з яго спішуцца.

Раней ва ўмовах выканання паслугі на сайце кампаніі гаварылася пра 80% зніжку, якая будзе дзейнічаць з 16 сакавіка да 31 жніўня. Пазней гэтыя радкі з умоў зніклі. Вынікае, што з 16 сакавіка абанентам давядзецца плаціць поўны кошт, а не 20%, як было абяцана раней.

Нагадаем, паслуга «4G безліміт» прадугледжвае безлімітны доступ да LTE-трафіку на высокіх хуткасцях. Паслуга даступная на ўсіх тарыфных планах за выняткам тарыфных планаў «Абсалют», «Гасцявы», «МТС смарт Гасцявы».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках