2 траўня 2024, Чацвер, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія журналісты абскардзілі вялікія штрафы

1
Гомельскія журналісты абскардзілі вялікія штрафы

Журналісты-фрылансеры аспрэчваюць пастановы суддзі, які аштрафаваў іх за супрацоўніцтва з «Белсатам».

17 красавіка журналісты-фрылансеры з Гомеля, сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі накіравалі касацыйныя скаргі ў абласны суд, паведамляе сайт «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Яны аспрэчваюць пастановы суддзі Цэнтральнага раёна суду Гомеля Аляксея Піскунова, які аштрафаваў іх за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам «Белсат».

15 красавіка суд прызнаў абодвух журналістаў вінаватымі паводле арт 22.9 КаАП ч 2 («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ») і аштрафаваў на 7,5 мільёна рублёў кожнага (35 базавых адзінак).

«Быўшы неакрэдытаванымі ў якасці журналістаў замежнага СМІ, незаконна зрабілі інфармацыйны матэрыял пра наведванне Гомеля прадстаўніком Управы вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў у Беларусі Жан-Івам Бушарды, які пасля быў прадэманстраваны польскім тэлеканалам «Белсат», - да такой высновы прыйшоў раённы суддзя, прысудзіўшы 7,5 мільёна рублёў штрафу кожнаму журналісту.

На пачатку паседжання Кастусь Жукоўскі на знак пратэсту апрануў на рот павязку і адмовіўся даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні суддзі, бо ён не задаволіў хадайніцтва Жукоўскага, каб яго інтарэсы як сябра ГА «БАЖ» падчас разгляду справы прадстаўляў сябра арганізацыі, юрыст Леанід Судаленка. Таксама суддзя не дазволіў журналісту скарыстацца паслугамі бясплатнага дзяржаўнага адваката.

Юрыст Леанід Судаленка, які дапамагае журналістам абскардзіць штрафы, кажа, што суддзя ў абодвух выпадках узяў на сябе адказнасць за невыкананне артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі і артыкула 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Жукоўскага ж суддзя пазбавіў яшчэ і права на абарону.

«Права на свабоду атрымання і распаўсюджвання інфармацыі можа падлягаць пэўным абмежаванням, аднак яны павінны быць не толькі прадугледжаны законам, але і з'яўляцца неабходнымі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Абмяжоўваючы правы журналістаў, суд не змог прадэманстраваць, для дасягнення якой з пералічаных мэт ён прыцягвае да адказнасці незалежных журналістаў», - падкрэсліў юрыст.

У гэтым годзе журналіста Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз аштрафавалі за супрацоўніцтва з «Белсатам».

Пасля суда на знак пратэсту Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках