26 красавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 6 чэрвеня life :) павысіць кошт паслуг

8
З 6 чэрвеня life :) павысіць кошт паслуг
ФОТА: 24UKRNEWS

Падаражэюць некаторыя архіўныя і дзейныя тарыфныя планы аператара.

Аператар life :) з 6 чэрвеня павысіць кошт паслуг некаторых тарыфных планаў і паслуг сувязі, паведамляе life.com.

«Змена кошту ў бок павелічэння закране некаторыя архіўныя і дзейныя тарыфныя планы аператара і абумоўлена неабходнасцю далейшага развіцця і інвестыцый у мабільную сетку», - гаворыцца ў паведамленні аператара.

Так, кошт тарыфу «XS» будзе павялічаны на Br1,2 тыс., кошт «S» і «M» - на Br8 тыс., «L» - на Br17 тыс. І «XL» - на Br16 тыс.

Павялічыцца кошт пакетаў хвілін і мікс-пакетаў аператара. Кошт роўмінг-паслуг, міжнародных званкоў, інтэрнэт-пакетаў, пакетаў для камунікацыі ў мэсэнджарах, прапаноў з абсталяваннем і абавязаннямі, тарыфаў лінейкі «Smart», забаўляльных сэрвісаў і паслуг у абслугоўванні застаецца ранейшым.

Таксама змены не закрануць кошт актывацыі тарыфаў «XXL», «йо600», «Лайт йо life :) 30», «Наш life :)», «Дынама», SMS-пакетаў «life :) SMS 100», «life :) SMS 500», «life :) SMS 1000» і некаторых паслуг на тарыфах «йо1200» і «йо600».

На тарыфным плане «йо1200» кожны дзень на баланс будзе прыходзіць не 100, а 150 МБ інтэрнэт-трафіку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках