23 траўня 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады не выпрасілі ў РФ зніжку на газ

24
Беларускія ўлады не выпрасілі ў РФ зніжку на газ

Менск і Масква пакуль не прыйшлі да дамоўленасцяў аб кошце газу для Беларусі.

Кіраўнік беларускага кабінета міністраў Андрэй Кабякоў заявіў, што Менск і Масква пакуль не прыйшлі да дамоўленасцяў аб кошце газу для Беларусі, паведамляе "Прайм".

Беларускія ўлады з пачатку года ставяць пытанне аб справядлівасці цяперашняга кошту расейскага газу для Беларусі. Раней Кабякоў казаў, што кошт расейскага газу для Беларусі павінен складаць $80 за тысячу куб. м $142 за тысячу куб. м. Кошт расейскага газу для Беларусі разлічваецца на аснове міжурадавага пагаднення.

Нягледзячы на тое, што пагадненне не было дасягнутае, беларускі міністр асабліва падкрэсліў, што бакі прадаўжаюць дыялог.

У траўні кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак заяўляў, што Беларусь за студзень-красавік 2016 года завінавацілася "Газпрому" больш за $125 млн. У той жа час, міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык казаў, што Менск не прызнае наяўнасці гэтай запазычанасці перад "Газпромам". У пачатку траўня "Газпром трансгаз Беларусь" звярнуўся ў Міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце з пазовам да арганізацый газазабеспячэння Беларусі ў сувязі з недаплатай дзяржпрадпрыемствамі краіны за пастаўленае паліва.

Пастаўшчыком расейскага газу на тэрыторыі Беларусі выступае "Газпром трансгаз Беларусь" (былы "Белтрансгаз", з 2011 г 100% даччынае прадпрыемства "Газпрома"). У 2015 г пастаўкі расейскага газу ў рэспубліку склалі 18,79 млрд куб. м.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках