28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Воўк, які нападаў на людзей у Рэчыцкім раёне, быў шалёным

15
Воўк, які нападаў на людзей у Рэчыцкім раёне, быў шалёным
Фото: vk.com

Хворы драпежнік у пятніцу ўначы пакусаў чатырох чалавек.

Воўк, які пакусаў чатырох жыхароў вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць), быў шалёным. Такая інфармацыя прагучала на тэлеканале СТВ, паведамляе БелТА..

Драпежнік завітаў у пасёлак уначы 8 ліпеня. Прычым сваіх ахвяр ён атакаваў каля іх уласнага дома. Мацёры забягаў у двары і нападаў на сабак і на людзей, якія выходзілі на шум. Усяго воўк паспеў пакусаць чатырох чалавек, а таксама каня і шасцярых сабак.

Стан людзей ацэньваецца як сярэдняцяжкі: усе яны шпіталізаваныя. Некаторых жывёл давялося ўсыпіць.

Сітуацыю выратаваў 15-гадовы падлетак, які звычайнай сякерай праламаў драпежніку галаву. Галава ваўка была дастаўлена ў абласную ветэрынарную станцыю для правядзення даследавання на захворванне на шаленства. Экспрэс-даследаванне ўжо пацвердзіла: воўк быў хворы на шаленства.

Усім пацярпелым людзям аказана дапамога. Асноўныя прычыны ваўчыных нападаў: па-першае, хворы звер ідзе да чалавека насуперак інстынкту, па-другое, - голад. Недахоп ежы для ваўкоў пачаўся пасля рэзкага скарачэння ў лясах рэгіёну пагалоўя дзіка. У Рэчыцкім раёне паводле перапісу 20 ваўкоў. Дзесяць ужо адстралялі. І гэта работа вядзецца штодня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках