29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея сцягвае танкі на адміністрацыйную мяжу Крыма з Украінай

16
Расея сцягвае танкі на адміністрацыйную мяжу Крыма з Украінай
ФОТА З САЙТА PRAVDA.COM.UA

На поўначы Крыму заўважылі вялікую колькасць вайсковай тэхнікі РФ, Джанкой ачэплены танкавай групай.

Пра гэта 7 жніўня на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў першы намеснік старшыні Мэджліса крымскіх татараў Нарыман Джэлял.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Сусветнага кангрэса крымскіх татараў Ленур Іслямаў паведаміў, што, мяркуючы з усяго, у непасрэднай блізкасці ад адміністрацыйнай мяжы праходзяць вайсковыя вучэнні.

«Намі былі пачутыя аўтаматныя чэргі на тым баку, мы бачылі некалькі гэлікаптэраў, якія перасоўваліся ўздоўж мяжы. Відаць, што вучэнні праходзяць у непасрэднай блізкасці ад адміністрацыйнай мяжы. Што менавіта яны адпрацоўваюць, невядома. Але з паведамленняў людзей, якія там знаходзяцца, за 500 м да КПП акупантаў ужо стаяць узброеныя людзі і блакуюць праезд, каб яны не трапілі нават на адзін КП. Тыя людзі, якія ўжо перасеклі мяжу, ужо стаяць на «нулі»: іх таксама не прапускаюць з нейкай прычыны, яны таксама як у мяшку апынуліся такім. На ўкраінскім боку ўезд адкрыты», - паведаміў Іслямаў тэлеканалу 112.ua.

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны таксама паведамілі, што 7 жніўня пад сем гадзін расейская акупацыйная ўлада з нейкіх прычын прыпыніла правядзенне прапускных аперацый грамадзян і транспартных сродкаў на адміністрацыйнай мяжы з Крымам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках