24 красавiка 2024, Серада, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ўпершыню за восем гадоў выступіў Лявон Вольскі

8

Бясплатны канцэрт адбыўся ўвечары 10 верасня на адкрытай пляцоўцы грамадска-палітычнага цэнтра на вуліцы Палескай.

Паслухаць Лявона Вольскага, які не быў у Гомелі з 2008 года, сабралася блізу 200 чалавек.

У кароткай прамове перад пачаткам канцэрту арганізатары адзначылі, што выступам аднаго са знакавых беларускіх музыкаў дэмакратычныя сілы Гомельшчыны заканчваюць парламенцкія выбары. Акрамя таго, імпрэза прысвечаная важнай даце ў гісторыі Беларусі - гадавіне бітвы пад Воршай.

Пасля некалькіх песень ад гомельскай бард-выканаўцы Вальжыны Цярэшчанкі на імправізаванай сцэне з'явіўся галоўны герой суботняга вечара - Лявон Вольскі. Музыку сустрэлі гучнымі воплескамі, піша tut.by.

Канцэрт Лявона Вольскага доўжыўся больш за гадзіну. За гэты час паспелі прагучаць амаль два дзясяткі песень розных гадоў - «Малая сказаць ненавіджу» на вершы Пімена Панчанкі, «Простыя словы», «Паветраны шар», «Чужы», знакамітыя «крамбамбульскія» «Госці» і NRMаўскія «Тры чарапахі». А ў перапынках паміж песнямі Вольскі жартаваў і адказваў на запіскі ад тых гомельцаў, хто сабраўся яго паслухаць.

Пасля канцэрта Лявон падзяліўся ўражаннямі і прызнаўся, што не чакаў такой колькасці людзей, якія прыйшлі на канцэрт.

- Я доўга не выступаў у Гомелі і не ведаў, што тут будзе. Паехаў, каб зрабіць тэст, шчыра кажучы. Таму было вельмі цікава. І паколькі ёсць такая запатрабаванасць [творчасці], то, магчыма, будуць яшчэ «нечаканыя» канцэрты. Нечаканыя да пэўнага тыдня, пасля ўжо будуць чакаць (смяецца). А Людзі класныя! Доўга расчухваюцца, але потым цяжкая суняць.

Выступ Лявона Вольскага скончыўся раздачай аўтографаў і супольнымі фота.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках