26 красавiка 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск заняў 115 радок у турыстычным рэйтынгу MasterCard

4
Менск заняў 115 радок у турыстычным рэйтынгу MasterCard

Сталіца Беларусі заняла 115 месца са 132 магчымых у штогадовым рэйтынгу Mastercard Global Destinations Cities Index.

Самым папулярным кірункам сярод міжнародных падарожнікаў, якія прыбываюць у горад штодня, стаў Бангкок.

Справаздача заснаваная на падрабязным вывучэнні турыстычных плыняў і ранжыруе 132 гарады свету з пункту гледжання іх папулярнасці ў падарожнікаў. Рэйтынг не проста адлюстроўвае напрамкі турызму ў 2016 годзе, ён дае глыбокае разуменне таго, як людзі перамяшчаюцца па ўсім свеце і на што трацяць свае сродкі. Так як міжнародныя вандроўкі і трансгранічныя выдаткі павялічваюцца хутчэй, чым расце глабальны УБП, сусветныя сталіцы застаюцца рухавіком эканамічнага росту, паведамляе KV.by.

Менск сёлета заняў 115 пазіцыю ў рэйтынгу, апусціўшыся за год на 1 радок. Экспэрты мяркуюць, што сёлета сталіцу Беларусі могуць наведаць 274 тысячы замежных турыстаў. Паводле ацэнак спецыялістаў, вандроўцы выдаткуюць у Менску 118 млн. даляраў, а на аднаго замежнага турыста ў сярэднім прыходзіцца 431 даляр.

Рэйтынг Mastercard Index of Global Destination Cities ранжыруе гарады ў залежнасці ад агульнай колькасці турыстаў, якія прыехалі з-за мяжы, і ад аб'ёмаў выдаткаваных імі сродкаў у гэтых гарадах. Для разліку колькасці падарожнікаў і аб'ёму іх выдаткаў у кожным з 132 гарадоў выкарыстоўваецца агульнадаступная інфармацыя, апрацаваная з дапамогай спецыяльна створаных алгарытмаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках