27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У войску беларус займаецца падмятаннем пляца і фарбаваннем паркана»

33
«У войску беларус займаецца падмятаннем пляца і фарбаваннем паркана»

Паўтара года службы маладзёны па-ранейшаму ўважаюць за дарма выкінутыя з жыцця.

У Мінабароны задумаліся пра тое, як матываваць грамадзян на тэрміновую вайсковую службу і павысіць яе прэстыж.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, разглядаюцца прапановы аб льготах пры ўладкаванні на дзяржаўную службу тых, што прайшлі вайсковую службу, а таксама пераважнага права на залічэнне па-за конкурсам ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Чаму ўлады наважыліся аддзячыць хлопцам, якія аддалі свой абавязак Радзіме?

Страчаны час

Падчас апошніх прызыўных кампаній у сярэднім набіралася дзесьці 10 тысяч жаўнераў тэрміновай службы.

- Раз урад заклапаціўся пытаннем павышэння прэстыжнасці тэрміновай вайсковай службы, то, відавочна, колькасць людзей, якія спрабуюць «адкасіць», досыць вялікая, - адзначае ў каментары «Заўтра тваёй краіны» вайсковы аналітык Аляксандр Алесін.

На думку экспэрта, у гэтай праблемы некалькі прычын.

- У войску маладзёны сутыкаюцца з досыць жорсткімі ўмовамі жыцця. Хоць у параўнанні з савецкім жаўнерам беларускі праходзіць службу ў больш камфортных бытавых умовах, - кажа аналітык.

Аднак жыццё на «грамадзянцы» і ў войску па-ранейшаму істотна адрозніваецца.

У казарме маладзёны вымушаныя падпарадкоўвацца распарадку дня.

- Плюс, будзем шчырыя, падчас службы існуе рызыка прычыніць шкоду свайму здароўю. Па сукупнасці прычын хлопцы ўважаюць паўтара года службы за страчаныя і выкінутыя з жыцця, - рэзюмуе Аляксандр Алесін.

Забытыя льготы

Як жа змяніць стаўленне маладых беларусаў да вайсковай службы?

Палкоўнік запасу Леанід Спаткай звяртае ўвагу, што разгляданыя ў Мінабароны прапановы не адрозніваюцца навізной. Такія льготы існавалі ў савецкі час. Да прыкладу, хлопцы, якія адслужылі тэрміновую службу, паступалі па-за конкурсам у навучальныя ўстановы.

Са словаў Леаніда Спаткая, матываваць хлопцаў не «касіць» ад войска можна і іншымі спосабамі. Прынамсі, экспэрт адзначае, што многія навабранцы займаюцца вайсковай падрыхтоўкай мінімальна.

- У частцы малады жаўнер глядзіць на танк з адлегласці ў 50 метраў, займаючыся падмятаннем пляца і фарбаваннем паркану. Калі б прызыўнікі ведалі, што будуць займацца менавіта вайсковай падрыхтоўкай, і адчувалі значнасць сваёй ролі, то глядзелі б на службу па-іншаму, - мяркуе Леанід Спаткай.

Палкоўнік запасу таксама адзначае, што адмоўна на настроях маладзёнаў адбіваюцца паведамленні аб нестатутных дачыненнях у войску.

Яшчэ адна важная прапанова: у абавязковым парадку залічваць

тэрмін вайсковай службы ў агульны працоўны стаж.

- Тое, што сёння час, праведзены ва Узброеных сілах, выкрэсліваюць - абсурд. Людзі ж там не адпачываюць і не бяздзейнічаюць, - адзначае Леанід Спаткай.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках