4 траўня 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады фронт» заклікаў даць адпор расейскім правакатарам

2
«Малады фронт» заклікаў даць адпор расейскім правакатарам

Актывісты заклікаюць беларусаў выйсці 8 верасня на акцыю каля амбасады РФ у Менску.

Пра гэта гаворыцца на сайце mfront.net.

Актывісты «Маладога фронту» адзначаюць, што апошнім часам пачасціліся правакацыі супраць беларускіх патрыётаў з боку прарасейска настроеных маргіналаў.

Так, 25 жніўня, пасля заканчэння акцыі на Дзень незалежнасці, невядомыя ў капюшонах інулі ва ўдзельнікаў святочнага шэсця яйкік і пачалі бегчы. Патрыёты, якія спрабавалі дагнаць правакатараў, былі спыненыя міліцыяй.

«Гэтая выхадка ці то КГБшных правакатараў, ці то проста прарасейскіх шавіністаў тым больш дзіўная, што акцыя «Маладога фронту» насіла выключна святочны характар і была прымеркавана да 25-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

Пасля таго, як маладафронтаўцы абвясцілі пра намер правесці антыімперскія мерапрыемствы 8 верасня ля расейскай амбасады ў Менску, пачалося чарнасоценскае цемрашальства на некаторых шавіністычных сайтах і старонках у сацсетках. Вялікая верагоднасць, што чарнасоценцы пры падтрымцы сваіх КГБшных гаспадароў паспрабуюць учыніць правакацыі і 8 верасня», - гаворыцца ў паведамленні «Маладога фронту».

Таму «Малады фронт» заклікае патрыётаў Беларусі прыйсці на акцыю без сцягоў і плакатаў, каб толькі сваёй прысутнасцю перашкодзіць правакатарам. «Магчыма, што давядзецца мірна нейтралізаваць таго ці іншага шавініста, для высвятлення асобы сарваць з яго капюшон ці іншае прыкрыццё», - пішуць маладафронтаўцы.

Нагадаем, што 8 верасня, у гадавіну славутай перамогі ў бітве пад Воршай у 1514 годзе, маладафронтаўцы праводзяць акцыю супраць расейскай агрэсіі «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!». Акцыя пачнецца а 18-й гадзіне ля амбасады РФ у Менску, што па адрасе: вуліца Нававіленская 1А.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках