26 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абітурыенты-2017 змогуць здаць і расейскую, і беларускую мовы

Абітурыенты-2017 змогуць здаць і расейскую, і беларускую мовы

Першапачаткова чацвёртым тэстам мог стаць толькі профільны прадмет.

На днях Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якімі ў Беларусі з 2017 года зменяцца некаторыя правілы паступлення. Адно з галоўных змяненняў – магчымасць здаць не тры, а чатыры прадмета, скарыстацца якой абітурыенты змогуць ужо сёлета. Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што яны павінны будуць здаць ЦТ па расейскай ці беларускай мове, а профільныя прадметы – на выбар. Напрыклад, напісаць разам з тэстам па матэматыцы фізіку (для тэхнічных спецыяльнасцяў), замежную мову (для эканамічных спецыяльнасцяў), геаграфію, грамадазнаўства або хімію, піша kp.by.

Але прамой забароны на выбар абедзвюх дзяржаўных моў у тэксце ўказа няма. Там напісана: «Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі, маюць права дадаткова здаць адно (на выбар абітурыента) уступнае выпрабаванне ў форме ЦТ».

.- То бок, я магу здаць і расейскі, і беларускі? Нідзе не сказана, што не магу. Растлумачце гэты момант, калі ласка, - звярнулася да чыноўніка Даша з Менска.

- Нідзе не сказана, зусім правільна, - адказаў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Сяргей Каспяровіч. - Значыць, можаце. Менавіта так. Тое, што нашы маладыя людзі ўважліва чытаюць нарматыўныя акты, гэта пахвальна. На самай справе ўсё так. Выбар у абітурыентаў тут ёсць.

- Ці варта здаваць чацвёрты тэст ЦТ? Калі так, то які і як да яго рыхтавацца? Ёсць аргументы і за, і супраць, - лічыць рэпетытар Яўген Лівянт. - Мае сэнс здаваць тэсты адразу па двух дзяржаўных мовах. Але варта памятаць, што тэсты па расейскай і беларускай мовах праходзяць адразу пасля выпускнога вечара, прычым два дні запар, а значыць, абітурыентаў чакае перагрузка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках