27 красавiка 2024, Субота, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зменены правілы паступлення ў ВНУ і ССНУ

6
Зменены правілы паступлення ў ВНУ і ССНУ

Абітурыенты змогуць здаваць чатыры ЦТ.

Абітурыенту змогуць здаваць чатыры ЦТ пры паступленні, а тэрмін дзеяння сертыфікатаў цэнтралізаванага тэставання будзе пашыраны да двух гадоў. Указ аб гэтым падпісаў Лукашэнка, паведамляе tut.by.

Асноўныя новаўвядзенні ўказа — магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.

Дакумент таксама ўводзіць льготы для вучняў профільных класаў педагагічнага кірунку. Калі яны паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ, іх залічаюць на дзённую бюджэтную форму навучання паводле вынікаў сумоўя. Пры гэтым па заканчэнні ВНУ ім давядзецца адпрацаваць па размеркаванні не менш за 5 гадоў.

Акрамя таго, створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін у ВНУ ўсіх профіляў прадугледжана два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначыць прыёмная камісія ВНУ.

Таксама ўдакладненыя асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках