26 красавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі выйдзе першая партыя тушонак і каўбас з баброў

95
Стала вядома, калі выйдзе першая партыя тушонак і каўбас з баброў

Тэхнічныя ўмовы для выпуску прадукцыі ўжо створаныя.

Першыя партыі тушонак і каўбас з баброў вырабяць у Беларусі да канца года, паведаміў БелТА начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў.

«У Беларусі ўжо распрацаваныя тэхнічныя ўмовы для перапрацоўкі мяса баброў, каб рабіць з іх тушонкі і каўбасы. У канцы студзеня - пачатку лютага плануем правесці нараду, на якой збяром і прадстаўнікоў мясакамбінатаў, і ветэрынарныя службы, каб адпрацаваць увесь гэты механізм і ўжо ў невялікіх колькасцях спрабаваць выпускаць прадукцыю. Думаю, сёлета першыя партыі ўжо з'явяцца», - растлумачыў ён.

Са слоў Сяргея Шастакова, гэта не будзе масавай вытворчасцю. «Гэта будзе хутчэй далікатэсны, іміджавы прадукт. Вельмі шмат патрабаванняў да такога мяса з боку ветэрынарнай службы, тут трэба правяраць кожную жывёліну, а гэта досыць затратна. Акрамя таго, выпуск такой прадукцыі будзе весціся ў рамках таго плана ліквідацыі жывёл, які быў і раней запланаваны», - адзначыў ён і паведаміў, што на паляўнічы сезон 2016-2017 гадоў запланавана ліквідаваць 1750 асобін бабра.

«Але гэта зусім не значыць, што ўсе яны пойдуць на каўбасы ці тушонкі», - падкрэсліў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі. Спецыяліст распавёў, што Інстытут мяса-малочнай прамысловасці правёў даследаванне мяса баброў.

«Яно паказала, што гэта мяса вельмі карыснае і якаснае. Таму што ў рацыёне бабра налічваецца больш за 100 раслін, ён не харчуецца ні мясам, ні рыбай», - растлумачыў начальнік аддзела. Сяргей Шастакоў таксама звярнуў увагу, што цікавасць да такой прадукцыі ўжо ёсць з боку Еўропы. «Да прыкладу, да нас звярталіся з Літвы, яны гатовыя закупляць частку такой прадукцыі», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках