26 красавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай новабудоўлі пятым разам за год выпала акно

10
У менскай новабудоўлі пятым разам за год выпала акно
Фота: onliner.by

Забудоўшчык «Новай Баравой» запісаў відэазварот да жыхароў злапомнага дома.

Фасадны бок дома на вуліцы Леанарда ды Вінчы, 2 усё больш становіцца падобны на рот баксёра са стажам: прыкладна за год ён страціў пяць вокнаў. У гэтым месяцы зашклёная шыба лоджыі ўжо падала пад ногі мінакам, піша onliner.by.

У ноч з 13 на 14 аконная рама зноў выпала. Яна стала пятай з моманту здачы дома. Забудоўшчык абяцае, што ўсе праблемы будуць развязаныя да 18 студзеня.

Фатаграфіямі гэтых вокнаў падзяліўся карыстальнік пад нікам Protei. На гэты раз акно выпала ўранку 14 студзеня з 10-га паверха, пасля чаго гаспадар спусціўся і вярнуў «уцекача» дадому.

Пасля таго, што здарылася перад домам павесілі чырвоную стужку і таблічку з надпісам «Небяспечная зона».

Крыху пазней замянілі таблічку.

У кампаніі Alutech, якая займаецца вытворчасцю вокнаў, мяркуюць, што ўсяму віной няправільны мантаж.

— Супрацоўнікамі кампаніі Alutech быў зроблены выезд на аб'екты «А-100 Дэвелапмэнт», праведзеная інспекцыя мантажу светапразрыстых канструкцый з выкарыстаннем нашых сістэм. Пасля інспекцыі быў накіраваны ліст з падрабязным апісанне праблемы і памылак вытворчасці і мантажу з боку нанятай А-100 падраднай арганізацыі. Таксама былі дадзеныя інструкцыі для ліквідацыі гэтых праблем, — тлумачыць дырэктар у працы з ключавымі кліентамі Мікіта Міхневіч.

Спецыяліст упэўнены, што з самімі вокнамі праблем быць не можа: яны стаяць на 30% будаўнічых аб'ектаў у Расеі і ніякіх нараканняў да іх няма.

— Для агульнага разумення: алюмініевыя вокны і вітражы — гэта зусім не эканомія, а, наадварот, больш надзейныя і практычныя развязанні, якія надаюць будынкам сучасны выгляд, зручныя ў эксплуатацыі. Крыўдна і нават крыху дзіўна, што гэтая сітуацыя можа кінуць цень на алюмініевыя вокны як такія, якія з'яўляюцца, у прынцыпе, прэміум-прадуктам у дачыненні да адпаведных канструкцый з пластыка.

Забудоўшчык А-100 прызнае, што балконныя рамы сапраўды былі ўсталяваныя няправільна. Са слоў прадстаўнікоў кампаніі, увагу на праблему яны звярнулі пасля мінулага выпадку, які адбыўся крыху больш за тыдзень таму, і праблема ўжо развязваецца. У якасці тлумачэння таго, што здарылася, кіраўніца «А-100 Дэвелапмэнт» Святлана Шэўлік запісала відэазварот.

— Пасля мінулага выпадку ў кампаніі ўважліва вывучылі пытанне, а таксама прыцягнулі для кансультацый вытворцы. У выніку былі выяўленыя недапрацоўкі арганізацыі, якая займалася мантажом шклення. Створкі не былі належным чынам адрэгуляваныя і маглі саскочыць з мацаванняў, — тлумачаць у кампаніі.

— Гаворка ідзе аб самым першым доме, пабудаваным «А-100 Дэвелапмэнт» у «Новай Баравой». Пры яго праектаванні і ўзвядзенні стаўка была зробленая на найбольш прагрэсіўныя і інавацыйныя распрацоўкі. Гэта тычыцца і шклення лоджый — ужытая алюмініевая вітражная сістэма з рассоўнымі створкамі.

Кампанія аператыўна развязвае гэтую праблему: спецыялісты адрэгулявалі ўжо блізу 80% створак і плануюць скончыць працы да 18 студзеня.

У новабудоўлях у «Новай Баравой» шкленне лоджый адбываецйца паводле іншай тэхналогіі з рассоўнымі створкамі, новым падрадчыкам, з узмоцненай сістэмай нагляду за якасцю работ.

Для таго, каб пазбегнуць такіх непрыемных «сюрпрызаў» у будучыні, «А-100 Дэвелапмэнт» плануе правесці паўнамаштабную экспэртызу агараджальных канструкцый лоджый дома з прыцягненнем ліцэнзаваных спецыялістаў. Іх рэкамендацыі будуць выкананыя напоўніцу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках