26 красавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» запатрабавалі «рахунак» за сацыяльныя паслугі

80
«Дармаеды» запатрабавалі «рахунак» за сацыяльныя паслугі

«Дармаед» мае права ведаць, за што яму выставілі рахунак на 360 рублёў.

Малады жыхар Гомеля Арцём Бянько ў пачатку 2015 гаду займаўся прадпрымальніцтвам, а калі справы не пайшлі, закрыў бізнэс і паехаў жыць да маці ў Расею. Сёння яго, як і дзясяткі тысяч іншых беларусаў здагнаў «ліст шчасця». Паводле інфармацыі «Гомельскай Вясны», хлопец не разгубіўся і запатрабаваў ад падатковай інспекцыі падрабязную калькуляцыю за атрыманыя сацыяльныя паслугі ў 2015 годзе.

Ён накіраваў на адрас інспекцыі МПЗ Чыгуначнага раёна Гомеля скаргу, у якой патрабуе даць яму падрабязную калькуляцыю аб выкананых сацыяльных паслугах, за якія яму выставілі рахунак на 360 рублёў.

«Кожны грамадзянін у залежнасці ад яго занятасці з'яўляецца спажыўцом тавараў і паслуг, такім чынам, плацельшчыкам ускосных падаткаў і мыт. У 2015 годзе я ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты ўскосных падаткаў і мыт. Заканадаўства не абавязвае мяне, як фізічную асоба, весці ўлік усіх выплачаных падаткаў і мыт. Разам з тым, і ў падатковай інспекцыі адсутнічае калькуляцыя аб атрыманых мною цягам 2015 года сацыяльных паслуг», - напісаў у падатковую гамяльчук.

Арцём дадаў, што калі дзяржава ўвяла збор за сацыяльныя паслугі, плацельшчык мае права ведаць, за што ён плаціць і як будуць выдаткоўвацца ягоныя грошы.

Іншы гамяльчук ужо не «дармаед». У пачатку года маладому бацьку Арцёму Шапараву інспекцыя МПЗ Чыгуначнага раёна Гомеля таксама выставіла рахунак за сацыяльныя паслугі, якія ён не атрымліваў. У скарзе Арцём, у тым ліку паказаў, што займаўся выхаваннем малалетняга дзіцяці.

Намеснік інспекцыі МПЗ прыняла пастанову аб ануляванні раней выстаўленага рахунку маладому бацьку.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП Гомельскай вобласці Леанід Судаленка, які надае грамадзянам юрыдычную дапамогу ў так званых пытаннях «дармаедаў» кажа, што сам факт наяўнасці ў сям'і ў 2015 годзе дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў сведчыць аб адсутнасці ў бацькоў абавязку выплачваць уведзены збор за часовую незанятасць.

«Інспекцыі МПЗ абавязаны самастойна высвятляць абставіны, з якіх грамадзяне вызваляюцца ад выплаты ўведзенага збору. На практыцы мы бачым іншае. Напрыклад, майго сына таксама запісалі ў «дармаеды», у той час як у 2015 годзе ён служыў у тэрміновым войску. Рэкамендую кожнаму ўважліва вывучыць дэкрэт №3 аб «дармаедах» перад тым, як выплачваць збор за сваю незанятасць і патрабаваць дэталёвую калькуляцыю пра выкананы пакет сацыяльных паслуг», - падкрэсліў прафзвязны юрыст.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках