26 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Беларуская мадэль вычарпала магчымасці для існавання

6
Леанід Злотнікаў: Беларуская мадэль вычарпала магчымасці для існавання
ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ

Эканаміст растлумачыў, чаму эканоміка прадаўжае імклівае падзенне.

Паводле апошніх звестак Белстата, ВУП Беларусі за 2016 года знізіўся на 2,6% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым аб'ём прамысловай вытворчасці ў краіне таксама паменшыўся – на 0,4%. І ўсё гэта – нягледзячы на аптымістычныя заявы ўрада аб тым, што дно эканамічнага крызісу ў краіне пройдзенае.

Што перашкаджае Беларусі выбрацца з эканамічнай багны?

«Усе рэсурсы за гэты час былі праедзеныя: на прыгожыя дамы, вонкавы бляск і неэфектыўную мадэрнізацыю»

– Для аптымізму ў мінулым годзе не было падстаў, – у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» распавёў эканаміст Леанід Злотнікаў. – Гэта яшчэ раз пацвердзіла, што беларуская эканамічная мадэль вычарпала магчымасці для свайго існавання. Гэтая сістэма пачала ўваходзіць у крызіс ужо ў канцы 90-х. Але потым пайшла «вялікая нафта» – і нам перападала з расейскага стала таксама даволі шмат. А цяпер замежнае падсілкоўванне пачало скарачацца, і мы апынуліся ў крызісе.

Са слоў экспэрта, усе рэсурсы за гэты час былі праедзеныя: на прыгожыя дамы, вонкавы бляск і неэфектыўную мадэрнізацыю.

– Мы праядалі не толькі энэргетычныя субсідыі, але і пазыкі, якія з 2006 да 2014 год хутка павялічваліся. А цяпер іх трэба вяртаць і плаціць адсоткі за крэдыты, – заўважае суразмоўца.

Леанід Злотнікаў мяркуе, што спаду ў краіне проста не магло не здарыцца, калі ўзяць адзіны чыннік.

– Удумайцеся, у 2012-2013 годзе рэальныя даходы насельніцтва выраслі прыкладна на 30%. Гэта адбылося за два гады! І пры росце эканомікі 1,5-2%. Адкуль яны ўзяліся? Гэта ж нейкае вар'яцтва было. Цяпер усё гэта злучылася - і мы маем такую складаную сітуацыю.

Эканаміст упэўнены, што далейшае падзенне беларускай эканомікі будзе прадаўжацца.

– Калі зразумець, што тэндэнцыя гэтая фундаментальная, што гэта не проста нейкі часовы крызіс у сувязі з перавытворчасцю ці падзеннем попыту, то ўсё становіцца на свае месцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках