26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У камандзе Трампа заявілі пра распрацоўку плана новых санкцый супраць РФ

5
У камандзе Трампа заявілі пра распрацоўку плана новых санкцый супраць РФ

Адміністрацыя абранага прэзідэнта ЗША складзе план палітыкі ў дачыненні да Расеі.

Адміністрацыя абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пасля заняцця ім пасады мае намер скласці план палітыкі ў дачыненні да Расеі, паведаміла кандыдатка на пасаду пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Ніккі Хэйлі, перадае ria.ru.

«Гэта важна, каб мы — Савет нацыянальнай бяспекі і абраны прэзідэнт — сабраліся і выпрацавалі план у дачыненні да Расеі: што нам чакаць ад іх... якія парушэнні прывядуць да дадатковых санкцый», — заявіла Хэйлі на слуханнях у сенаце, дзе абмяркоўваецца яе кандыдатура на пасаду сталага прадстаўніка ў ААН.

Такім чынам Хэйлі адказала на пытанне сенатараў аб тым, ці падтрымлівае яна ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расеі.

У выпадку зацвярджэння Хэйлі зменіць на пасадзе сталага прадстаўніка пры ААН Саманту Паўэр, вядомую жорсткай антырасейскай пазіцыяй, як, зрэшты, і многія іншыя сябры адміністрацыі тагачаснага прэзідэнта Барака Абамы.

Хэйлі займала пасаду губернатаркі штата Паўднёвая Караліна з 2011 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках