26 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргею Міхалку – 45

17
Сяргею Міхалку – 45
СЯРГЕЙ МІХАЛОК
ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG

19 студзеня 1972 года нарадзіўся будучы лідэр легендарных гуртоў «Ляпіс Трубяцкі» і BRUTTO.

Сяргей Міхалок станавіўся зоркай двойчы: у канцы 90-х, калі створаны ім гурт «Ляпіс Трубяцкі» атакаваў хіт-парады. А потым яшчэ раз — калі ў сярэдзіне нулявых разам з гуртам раптам стаў спяваць зусім іншыя песні: «Капитал», «Огоньки», «Манифест».

Артыст, што чытае вершы паміж песнямі на канцэртах, татуіраваны па шыю, і вельмі харызматычны, знайшоў дарогу да сэрцаў слухачоў не толькі ў Беларусі.

Ягоныя песні «Я верю», «Воины света», «Не быць скотам» сталі гімнамі самых значных падзей нашай эпохі.

«Гісторыя! Дата! Час! Памяць! Ты заваяваў непакорнае і перамог непераможнае. Навучыў марыць пра няздзейснае, дамагацца немагчымага, спасцігаць невядомае. Не дазволіў падкрэсліваць гэта, быў мудрым і верным на нашым шляху. Ператварыў статак у зграю, сілу ў дабро, веру ў рэальнасць. Новы віток светлых спраў пачынаецца сёння», - так павіншаваў свайго лідара гурт BRUTTO.

Рэдакцыя Charter97.org далучаецца да віншаванняў і жадае Сяргею Міхалку моцнага здароўя і творчых поспехаў!

ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках