26 красавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША

3
Дональд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП

ФОТА: LOREN ELLIOTT/ZUMAPRESS

Трамп стаў 45-м прэзідэнтам ЗША, змяніўшы на пасадзе кіраўніка дзяржавы Барака Абаму.

Дональд Трамп прынёс прысягу і ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. Цырымонія інаўгурацыі праходзіць у Вашынгтоне.

«Я, Дональд Трамп, урачыста клянуся, што буду сумленна выконваць абавязкі Прэзідэнта Злучаных Штатаў і рабіць усё, што ў маіх сілах, каб падтрымліваць, ахоўваць і абараняць Канстытуцыю Злучаных Штатаў. Дапаможа мне Бог», — сказаў Трамп падчас інаўгурацыі.

Трамп стаў 45-м прэзідэнтам ЗША, змяніўшы на пасадзе кіраўніка дзяржавы Барака Абаму.

«Мы перадаём улада з Вашынгтона людзям! Занадта доўга просты народ не атрымліваў частку багацця ад квітнеючага Вашынгтона. Скарачалася колькасць рабочых месцаў, істэблішмэнт абараняў сябе. Іх перамогі не сталі вашымі перамогамі, іх трыўмфы не сталі вашымі. Усё гэта зменіцца проста тут і цяпер! Гэты момант — Ваш!», — сказаў Трамп у сваёй прамове.

Ён таксама заявіў, што 20 студзеня «запомняць як дзень, калі людзі зноў сталі кіраўнікамі сваёй краіны».

Charter97.org вядзе тэкставую і відэа трансляцыі інаўгурацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках