26 красавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што хаваецца за парканам новай рэзідэнцыі Лукашэнкі?

11
Што хаваецца за парканам новай рэзідэнцыі Лукашэнкі?

Тэрыторыю плошчай 11 гектараў умоўна можна разбіць на тры часткі.

Вядомая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Шаршунах афіцыйна называецца «Сядзіба «Краснасельскае» і складаецца з некалькіх жылых дамоў, аздараўленчых комплексаў, рэстарацыі ды адміністрацыйна-бытавых памяшканняў. Пра гэта tut.by распавялі два суразмоўцы, якія працавалі ці бывалі на гэтым аб'екце за 40 км ад Менска.

Інвестыцыйная дамова паміж Рэспублікай Беларусь і кампаніяй «СертусАвія» быў падпісаныя ў студзені 2012 года. Гэта адбылося неўзабаве пасля візіту ў Беларусь расейскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева, калі ён анансаваў рэалізацыю ў краіне шэрагу буйных праектаў. Адначасова з сядзібай «СертусАвія» выконвала і будаўніцтва ангара-хованкі для самалётаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Выходзіць, што будаўніцтва сядзібы вялося амаль 5 гадоў? «Самая будоўля пачалася ў красавіку 2014 года. Да гэтага распрацоўваўся праект, руйнаваліся ранейшыя будынкі. У прынцыпе, нарматыўныя тэрміны выкананыя, але пры будаўніцтве былі некаторыя моманты, праз якія здача аб'екта зацягнулася. Напрыклад, праз блізкае знаходжання ракі ў катлаваны пайшла вада, давялося рабіць водапаніжэнне», — сказаў суразмоўца.

Крыніца кажа, што асабліва гарачым атрымаўся снежань 2016 года. Трэба было паспець усё здаць да Новага года, бо на святы там нібыта павінен быў адпачываць дыктатар. Раней карыстальнікі партала напісалі, што падвышаныя захады бяспекі былі побач з сядзібай у навагоднюю ноч і на стары Новы год.

Са слоў суразмоўцаў, аб'ект гатовы на 99,9%. Але пасля святаў праводзіліся яшчэ пусканаладачныя работы.

Што ўключае сядзіба? Тэрыторыю плошчай 11 гектараў умоўна можна разбіць на тры часткі.

Адная зона — жылая. Яна ўключае два двухпавярховыя жылыя дамы. «У кожным з іх ёсць цокальны паверх, таму можна сказаць, што і трохпавярховыя дамы, — кажа суразмоўца. — Адная камяніца, мяркуючы з усяго, для гасцей, другая — для гаспадароў».

Прызначэнне яшчэ аднаго будынка, вонкава вельмі падобнага да жылога дому, — клубны дом, рэстарацыя.

Другая частка сядзібы — зона адпачынку. Яна ўключае СПА-цэнтр з басэйнам, лазню, спартыўны комплекс з тэнісным цэнтрам. Гаспадарамі была запраектаваныя лыжаролерная траса, альтанкі і кветкавыя клумбы.

У трэцюю катэгорыю можна аднесці кантрольна-прапускны пункт, адміністрацыйна-бытавыя будынкі для прыслугі і аховы, гараж і vip-гараж, верталётную пляцоўку, трансфарматарную падстанцыю і помпавую станцыю са свідравінай.

«Для каго мы гэта ўсё будавалі, нам не паведамлялі», — кажа крыніца. Але звяртае ўвагу на тое, што «гэта інвестпраект, зямля ўзятая ў арэнду на 100 гадоў». Аляксандр Лукашэнка, «калі захоча, то можа туды трапіць, але гэта не для яго». Інакш да праектавання і будаўніцтва аб'ектаў сядзібы «не прыцягваліся б расейскія кампаніі».

Паводле інфармацыі «Белсату», выканаўцам будаўніцтва сядзібы была фірма «Ю-строй», даччыная структура групы кампаній «Юнівест-М» расейскага бізнэсоўцы Анатоля Тарнаўскага, які трапіў 5 гадоў таму пад санкцыі Еўразвязу разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Атрымаць каментар у «Ю-Строй» не ўдалося.

Што да здагадкі, што аб'ект можа быць здадзены ў камерцыйную эксплуатацыю, суразмоўца мяркуе, што гэта малаімаверна, бо там сур'ёзныя захады бяспекі — «супрацьтаранныя брама, паркан з супрацьпадкопнымі сеткамі». Раней бізнэсовец у якасці мэтавай групы назваў «асабліва важных людзей, якім складана адпачываць ва ўсіх на відавоку».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках