26 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Татарстане выйшлі на вуліцы кліенты праблемных банкаў

У Татарстане выйшлі на вуліцы кліенты праблемных банкаў
ФОТА: KP.RU

Кліенты татарстанскіх банкаў Татфондбанк і Інтэхбанк, якія маюць праблемы, выйшлі ў суботу на мітынг у Казані.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт "Інтэрфакса".

Удзельнікі мітынгу, якія сабраліся ў скверы Цінчурына, у сваіх выступах сярод іншага патрабавалі ад уладаў санацыі гэтых крэдытных установаў і вяртання грошай, якія затрымаліся ў банках.

У прэс-службе Управы МУС Расеі ў Казані агенцтву паведамілі, што мерапрыемства прайшло без здарэнняў, у ім удзельнічала блізу 300 чалавек.

ЦБ РФ 15 снежня 2016 года ўвёў мараторый на задавальненне патрабаванняў крэдытораў Татфондбанка тэрмінам на 3 месяцы. Часовая адміністрацыя праводзіць праверку фінансавага становішча банка, паводле вынікаў якой будуць распрацаваныя прапановы ягонай далейшай дзейнасці.

23 снежня летась Банк Расеі ў сувязі з няўстойлівым фінансавым становішчам увёў часовую адміністрацыю ў асобе "Агенцтва ў страхаванні ўкладаў" і мараторый на задавальненне патрабаванняў крэдытораў у Інтэхбанку.

Фундатары гэтых банкаў у цяперашні час атрымліваюць страхавыя выплаты.

Татфондбанк паводле вынікаў трох кварталаў 2016 займае 43-е месца паводле памераў актываў у рэнкінгу "Інтэрфакс-100", падрыхтаваным "Інтэрфакс-ЦЭА", а Інтэхбанк – 124-е месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках