26 красавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск увайшоў у топ-10 самых дарагіх гарадоў былога СССР

18
Менск увайшоў у топ-10 самых дарагіх гарадоў былога СССР

У якіх краінах танней жыць, чым у Беларусі.

Аналітычны партал Numbeo, які займаецца даследаваннямі цэн у розных краінах свету, апублікаваў рэйтынгі кошту жыцця ў 472 гарадах і 121 дзяржаве, піша «Заўтра тваёй краіны».

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся: кошт нерухомасці, тарыфы на камунальныя паслугі, кошты на прадукты харчавання і адзенне.

Паводле звестак Cost of Living Index 2017 сталіца Беларусі займае 412-е месца ў свеце па кошту жыцця.

А вось на постсавецкай прасторы Менск замыкае дзясятку самых дарагіх гарадоў былога СССР, апярэдзіўшы ў гэтым спісе Ерэван, Кіеў, Баку, Харкаў, Днепрапятроўск, Львоў, Алматы.

Сярод экс-савецкіх гарадоў пальму першынства па дарагоўлі ўтрымлівае Рыга — 327-е месца ў свеце. За сталіцай Латвіі размяшчаюцца: Масква (330-я ў сусветным рэйтынгу), Вільня (335), Тарту (338), Каўнас (341), Санкт-Пецярбург (348), Екацярынбург (375), Казань (385), Новасібірск (404).

Беларусь у гэтым рэйтынгу прадстаўлена толькі сталіцай.

Характэрна, што ва Украіне, паводле версіі Numbeo, самае дарагое жыццё не ў Кіеве, а ў Адэсе, якая ў рэйтынгу займае 438-ю пазіцыю. Украінская сталіца знаходзіцца на 445-м месцы. Такая ж сітуацыя ў Казахстане, дзе даражэй за ўсё жыць не ў сталіцы краіны Астане (яна наогул не ўвайшла ў спіс Numbeo), а ў Алматы — 422-е месца ў рэйтынгу.

Самым дарагім горадам свету названы Гамільтан на Бярмудскіх астравах. У першую дзясятку таксама ўвайшлі: швейцарскія гарады Жэнева, Базэль, Цюрых, Цуг, Лазана і Бэрн, італьянскія Венецыя і Ферара і нарвежскі Ставангер.

Танней за ўсё жыць у індыйскім Трывандраме. Гэты горад знаходзіцца на апошнім, 472-м месцы ў рэйтынгу.

У краінавым рэйтынгу Cost of Living Index by country 2017 Беларусь займае 104-е месца.

Сярод былых рэспублік СССР самае дарагое жыццё ў Эстоніі. Вышэй за Беларусь у рэйтынгу таксама Латвія, Літва, Расея і Арменія, ніжэй – Казахстан, Малдова, Азербайджан, Грузія і Украіна.

Самае дарагое жыццё на Бярмудах, самае таннае – у Егіпце.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках